Слесарь
gazeta 18-12-2013, 16:07 0 Вясковае жыццё
Даільная зала — асноўны аб’ект малочнатаварнай фермы. Яго ўзвядзенне і эксплуатацыя з’яўляюцца нятаннай справай, аднак ствараюцца належныя ўмовы для захавання ўсіх патрабаванняў тэхналогіі і атрымання высакаякаснай прадукцыі. Першае такое памяшканне на Міёршчыне з’явілася на МТФ «Супорніца» ў ААТ «Туркова».І ў тым, што тут забяспечваюцца стабільныя надоі і высокая якасць малака, што ёсць магчымасць вучыцца іншым, заслуга слесара па абслугоўванні абсталявання Мікалая Аляксеевіча Шчамяля.
Не навічком прыйшоў ён на новы аб’ект больш шасці гадоў таму.Слясарыў на іншых фермах, абслугоўваў абсталяванне на складах. Усюды адказна адносіўся да справы. Гэтая рыса характару асабліва стала запатрабаванай у даільнай зале, праз якую штодзённа праходзяць тройчы сотні кароў.Тут усё павінна дзейнічаць бездакорна, надзейна ва ўмовах амаль стэрыльнай чысціні.
Мікалай Аляксеевіч старанна вывучыў новае даільнае, халадзільнае, вакуумнае і іншае абсталяванне, зыходзячы з уласнага вопыту пасцігаў асаблівасці яго абслугоўвання, рамонту. І прыярытэтамі для сябе вызначыў строгае захаванне дысцыпліны, выкананне патрабаванняў тэхналогіі і спецыялістаў.
Немалаважна, што побач працуе даяркай жонка Валянціна Мікалаеўна. Гэта не толькі ўзаемападтрымка. Такім чынам службовыя ўзаемаадносіны дапаўняюцца і напаўняюцца сямейным інтарэсам лепш працаваць і больш зарабляць. І гэта ім удаецца, заробкам Мікалай Аляксеевіч задаволены.
Рана пачынаецца рабочы дзень на ферме. Даяркі прыязджаюць на яе з цэнтральнай сядзібы ў аграгарадку Туркова на аўтобусе і абавязкова звернуць увагу ці ёсць веласіпеды сямейнай пары Шчамялёў з Забалоцця. Гэта як гарантыя, што рабочы день пройдзе ў нармальным рэжыме.
На здымку: слесар па абслугоўванні абсталявання даільнай залы МТФ «Супорніца» ААТ «Туркова» М. А. Шчамель.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.