Авторизация
 

З ручайка —рака, са старання — вынік

Из ручейка — река, из старания — результат
На ўездзе ў аграгарадок Цвеціна ўздоўж дарогі стаяць домікі сядзібнага тыпу, якія мясцовае сельгаспрадпрыемства пабудавала для сваіх работнікаў. У адным з іх жыве сям'я Чэрапаў — вясковых работнікаў, якія руплівай працай уносяць немалы ўклад у развіццё жывёлагадоўчай галіны ў гаспадарцы.

 

Пад іх апекай цяпер 285 галоў маладняку БРЖ. Набіраюць зусім маленькіх цялят і гадуюць іх аж да шасці месяцаў. А гэта як раз той небяспечны ўзрост, калі малышы часцей хварэюць. Каб не дапусціць захворваемасці і гібелі статка, Наталля  Мікалаеўна і Сяргей Паўлавіч  атулілі маладняк апекай і ўвагай.

— І хаця ў жывёлагадоўлі ў многіх вытворчых працэсах праца адных работнікаў залежыць ад старання другіх, усё ж канчатковы вынік — гэта ацэнка намаганняў непасрэдных яе выканаўцаў. Вось і аператарам па доглядзе за маладняком БРЖ  на дарошчванні не абысціся без дапамогі іншых. Адны дастаўляюць на ферму кармы, другія клапоцяцца пра своечасовы падагрэў вады, трэція — пра механічнае выдаленне гною з памяшканняў, падвоз рулонаў саломы на подсціл…А ўтворыцца ў тэхналагічным ланцужку "слабае звяно" — адразу ж пагоршацца ўмовы ўтрымання маладняку.  Вось  таму Наталля і Сяргей не толькі сумленна выконваюць свае непасрэдныя абавязкі, але і пра належную якасць работы іншых працаўнікоў, задзейнічаных з імі у адным "ланцужку", хвалююцца, — падкрэслівае намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі СУП "Цітова" Даната Талесфораўна Шчалкун. — Кожны працоўны дзень вопытныя аператары пачынаюць з агляду статка, ім важна пераканацца, што з жывёлай усё ў парадку. Затым у іх рабочым графіку — прыгатаванне пойла і кармленне. Калі жывёла падсілкуецца, бяруцца за навядзенне парадку ў стойлах. На ферме муж і жонка сумесна выконваюць усю работу.  Вынік іх руплівасці — высокія сярэднясутачныя прывагі цялят, яны перавышаюць 750 грамаў.

 

Пра гаспадарлівасць Чэрапаў сведчыць і створаная іх рукамі прыгажосць ля дома, у якім жывуць: дэкаратыўныя пальмы і лебедзі, акуратненькія сцежкі, зялёныя газоны, кветнікі… Гаспадыня  Наталля Мікалаеўна кажа, што хаця навядзенне парадку на прысядзібнай тэрыторыі і патрабуе пэўных высілкаў, затое праца акупляецца душэўным задавальненнем, якое атрымліваеш, гледзячы на зробленае.

— Некаторыя лічаць, калі дом "калгасны", не прыватызаваны, то не варта яго рамантаваць, добраўпарадкоўваць, траціць на гэта ўласныя сродкі. А ў Наталлі  Мікалаеўны і Сяргея Паўлавіча іншая пазіцыя: маёмасць, якая дадзена ў распараджэнне, павінна падтрымлівацца ў добрым стане. Здалёку вылучаецца іх сядзіба сваёй ўладкаванасцю, — зазначаюць работнікі бухгалтэрыі СУП "Цітова". — Такі ж падыход да працы на ферме.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта