Итог его работы — телята

Итог его работы — телята
Аляксей Аляксеевіч Чалала працуе 17 гадоў у ААТ "Туркова" спецыялістам па штучным асемяненні і за гэты час стаў сапраўдным прафесіяналам у рабоце.

 

Раней ён абслугоўваў усё пагалоўе кароў і цялушак, размешчаных на фермах гаспадаркі. А некалькі гадоў дырэкцыя гаспадаркі прыняла рашэнне ўвесці  такога профілю спецыяліста ў штат работнікаў МТФ "Супорніца", каб на лепшай у раёне ферме да мінімуму зменшыць ялавасць кароў і выбыццё высокапрадукцыйнага статку з-за гінекалагічных хвароб. Гэтай работай і заняўся Аляксей Аляксеевіч. Ён кантралюе здароўе кароў і цялушак, выяўляе жывёлу ў ахвоце і строга па тэхналогіі выконвае ўсе маніпуляцыі па яе асемяненні. Па некалькі разоў на дні праводзіць агляд жывёлы пасля цялення. На яго ўскладзены абавязкі па лячэнні гінекалагічна хворага статку. І ў гэтай справе ўжо стаў прафесіяналам: беспамылкова можа ўстанавіць дыягназ, правільна скласці схему лячэння, выбраўшы пры гэтым найбольш эфектыўныя прэпараты.

 

Жонка Аляксея Аляксеевіча працуе на гэтай жа ферме ветфельчарам.

-— Пад яе апекай маленькія цяляткі, — расказвае загадчыца МТФ Ларыса Пятроўна Насаль. — Цяпер Святлана Канстанцінаўна ў водпуску. Але яе "малышы" не засталіся без паўсядзённага фельчарскага нагляду, за іх здароўем уважліва сочыць Аляксей Аляксеевіч. І такі сямейны тандэм толькі на карысць агульнай справе.

 

— Пра ўклад тэхніка-асемянатара ў развіццё жывёлагадоўлі можна меркаваць па многіх паказчыках, — зазначае галоўны эканаміст сельгаставарыства Вольга Іванаўна Васюковіч. — Але найбольш яскравае пацвярджэнне вынікаў яго работы — выхад цялят. У чэрвені ў сельгаставарыстве  атрымалі 73 "сысуноў", у тым ліку на МТФ "Супорніца" — 38, а ў ліпені гэтыя паказчыкі склалі адпаведна 47 і 40. Між тым, калі каровы целяцца, то і  малако прыбаўляецца.

 

На здымку: спецыяліст ААТ "Туркова" А. А. Чалала на абласным семінары дае майстар-клас па асемяненні цялушак.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.