Авторизация
 

Карпачоўскі “гарадок”

Корпачовский "городок" З вышыні 

Загадчыца МТФ "Карпачова" Лілія Іванаўна Шчарбакова запрасіла мяне ў  рабочы кабінет, каб з вышыні другога паверха паглядзець на ўсе працэсы, якія адбываюцца ў даільнай зале. Невялікі пакойчык пад самым дахам кароўніка радаваў сваёй утульнасцю і выдатным відам праз назіральнае акно ўсяго ніжняга памяшкання, дзе размяшчаўся галоўны вытворчы цэх фермы.

 

Лілія Іванаўна звярнула ўвагу на ўключаны манітор камп'ютара. На экране адлюстроўваўся працэс даення. Гэта забяспечвалася праз спецыяльнае праграмнае забеспячэнне.

Аператары працуюць зладжана, без лішняй мітусні.

— Даяркі, якія завіхаюцца ля статка ў старых кароўніках, звычайна называюць сваіх падапечных "Сонейка", "Кукушка", "Чубатка"… А тут вядзецца толькі нумарны ўлік?

Корпачовский "городок" Са стараннем і настойлівасцю 

— У кароўніку — 320 кароў і нецеляў. Са стараннем і настойлівасцю мы прывучылі гэты гурт да новых умоў утрымання. Асабліва цяжка было паставіць статак на дойку, — расказвае загадчыца фермы. — Дзве першыя групы пяршачак завезлі з МТФ "Пад'ельцы". Там жа іх раздой вёўся ў стойлах на прывязі з выкарыстаннем звычайнага малакаправода. А на МТФ "Карпачова" статак  утрымліваецца вольна ў секцыях і "аддае малако" ў даільнай зале, дзе зусім іншая сістэма. Найбольш цяжка прыйшлося ў першыя тыдні. Добра, што пагалоўе тады было нешматлікім — усяго 40 пяршачак. Дапамагалі ў асваенні тэхналогіі, арганізацыі рабочых працэсаў зоаветспецыялісты нашага сельгаставарыства і прадстаўнікі раённых служб. Калі справа наладзілася, завезлі на ферму яшчэ 80 маладзенькіх кароў. А крыху пазней — каля 200 нецяляў, якія ўжо целяцца, а таму павялічваецца і продаж малака.

 

Галоўны заатэхнік гаспадаркі  Вера Рыгораўна Жойдзік зазначыла:

— Напачатку рэалізавалі малако вышэйшым гатункам і нам ніяк не ўдавалася дацягнуцца да "экстры". Аднак настойлівая праца ў гэтым напрамку дала станоўчы вынік і ўжо другі тыдзень мы рэалізуем з Карпачова толькі высокагатунковую прадукцыю, а адпаведна і аплату за яе атрымліваем максімальную.

 

Корпачовский "городок" Спяшаюцца  будаўнікі

Жывёлагадоўчы "гарадок" ва ўрочышчы Карпачова мае шмат пабудоў. Ён забяспечаны камунікацыйнымі сістэмамі (электра- і водазабеспячэннем, каналізацыяй, ацяпленнем). На тэрыторыі МТФ (насупраць будынкаў для ўтрымання жывёлы) — бетаніраваныя траншэі для захоўвання корму, частка іх ужо запоўнена свежай масай. У зручных месцах абсталёўваюцца пляцоўкі для арганікі. На тэрыторыі МТФ поўным ходам кіпіць работа, бо ў эксплуатацыю пакуль здадзены толькі аб'екты першай чаргі.  Аднак, можна сказаць, што будаўнічыя работы ўжо на заключнай стадыі — усе будынкі ўзведзены, трэба толькі выканаць унутраныя работы. Каб актывізаваць работу на дапамогу ПМК-55 прыехаў будаўнічы атрад студэнтаў з Наваполацка.

 

Жывёлаводы з нецярпеннем чакаюць увядзення ў эксплуатацыю ўсіх вытворчых памяшканняў, што дасць магчымасць працаваць ім з захаваннем усяго тэхналагічнага цыклу: на ферме з маленькіх цялушачак, якіх атрымаюць ад мясцовага матачнага пагалоўя,  будуць вырошчваць пяршачак і найбольш прадукцыйных уводзіць у асноўны гурт, галоўнае прызначэнне якога—нарошчванне аб'ёмаў рэалізацыі малочнай прадукцыі і забеспячэнне высокай рэнтабельнасці вытворчасці.

 

Кіраўнік заатэхнічнай службы сельгаставарыства падкрэсліла, што МТФ "Карпачова" блізка ад Міёр, непадалёку пралягаюць цэнтральныя дарогі, з якіх добра бачны новы жывёлагадоўчы аб'ект, а таму абавязкова трэба будзе старанна добраўпарадкаваць унутраную і прыфермскую тэрыторыі так, каб яны радавалі сваім выглядам і ўладкаванасцю.

 

Дружны калектыў

На МТФ цяпер працуюць толькі тры аператары — Ірына Вітальеўна Хадасевіч, Алена Мікалаеўна Найдзёнак і Наталля Казіміраўна Каланда, якія забяспечваюць трохразовае даенне кароў. Штодзённа яны прыходзяць на ферму разам, бо "адшліфоўваюць" свае навыкі. Выхадных цяпер не маюць, а ў будучым плануецца пазменная работа.

 

—   Перавялі сюды дзяўчат з МТФ "Пад'ельцы", — расказвае Лілія Іванаўна. — На адказны ўчастак паставілі самых старанных маладых работніц.

— На МТФ "Пестуны" працавала тры гады і яшчэ пяць — на МТФ "Пад'ельцы". Цяпер шчырую на МТФ "Карпачова". Асвоіла розныя сістэмы даення, пачынаючы з самай прымітыўнай. Бясспрэчна, умовы працы ў даільнай зале намнога лягчэйшыя, хаця тут ні на хвіліну нельга расслабляцца, трэба ўсе тэхналагічныя аперацыі выконваць вельмі хутка, — дзеліцца ўражаннямі Наталля Казіміраўна Каланда. — Тут на працягу ўсяго года статкак утрымліваецца на ферме, а адпаведна і даенне яго вядзецца па нязменнай тэхналогіі. На іншых жа мясцовых фермах зімой даяркі дояць кароў у малакаправод, а летам, калі статак на пашы, — у даільныя вёдры. З мая і аж да верасня жанчыны выконваюць шмат нялёгкай ручной працы. На МТФ "Карпачова" інакш — лепш. Назад не хачу (смяецца).

 

Жанчыны зазначаюць, што чэрвеньскі заробак у іх быў невысокі , бо абслугоўвалі  мала кароў, атрымалі невялікі валавы надой, ды і малако ішло на продаж толькі вышэйшым гатункам, а не "экстрай". Аператары спадзяюцца, што ў ліпені зарплата будзе вышэйшай.

 

Загадчыца фермы падзякавала за працу Алене Юхно, якая даглядае маленькіх цялят, слесару Аляксандру Зімніку, лабаранту Але Пяткевіч, усім жывёлаводам-даглядчыкам і тэхработнікам — Марыі Нікадзімаўне Саўлевіч і Вікторыі Гінько. 

Калектыў пакуль невялічкі. А вось калі ўвядуць у дзеянне ўвесь комплекс, то колькасць працаўнікоў на МТФ павялічыцца ў пяць разоў. Але Лілію Іванаўну гэта не палохае, бо чалавек яна энергічны, добразычлівы, умее ладзіць з людзьмі, ёсць арганізатарскія здольнасці. Пры патрэбе і строгасць, настойлівасць праявіць.

— Ведаеце, чым падабаецца мне сённяшні калектыў? Усе зладжана працуюць, дапамагаючы адзін другому, што дазваляе пераадольваць цяжкасці, хутчэй дабіцца пэўных вынікаў, — падкрэслівае Л. І. Шчарбакова. — Калі і ў будучым сюды прыйдуць працаваць вось такія ж адказныя людзі, то справа будзе спорыцца.

— Няхай так і будзе!

 

На здымках: Загадчыца МТФ Л. І. Шчарбакова ў рабочым кабінеце; Аператары машыннага даення І. В. Хадасевіч і Н. К. Каланда; А. М. Найдзёнак з мабільным даільным апаратам.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта