Авторизация
 

Жніво

Жатва У камбайнера  ААТ "Туркова" Анатоля Протаса, нягледзячы на невялікі вопыт работы на збожжаўборачнай тэхніцы, сёлета настрой аптымістычны. У планах намалаціць не менш за 1000 тон зерня. Галоўнае, лічыць ён, каб на полі хутчэй каласы наліліся і былі важкімі, ды дажджы рабоце не перашкаджалі.

 

Летась у другой палове ліпеня сельгаставарыства атрымала новы "КЗС-121". Несумненна, адразу ж паўстала пытанне: хто будзе на ім працаваць? Усе вопытныя камбайнеры ўжо былі задзейнічаны ў рабоце і кіраўніцтва гаспадаркі вырашыла не адрываць іх ад жніва і тэхнікі, якой яны кіравалі. Камбайн замацавалі за маладым механізатарам.

 

—   Было гэта 23 ліпеня,-прыгадвае Анатоль Протас. — Не выпадкова запомнілася гэтая дата, бо ў той дзень майму сыну Уладзіку споўніліся два гадочкі.- Несумненна, разумеў, што наперадзе адказная і нялёгкая работа. Але ж затое і заробак на гэтым участку сельгасвытворчасці большы. У мінулым годзе намалаціў не надта многа, бо працаваў не поўны сезон, ды і вопыту амаль не меў.

 

Малады механізатар прыгадаў, што раней яму давялося крыху працаваць на старэнькім "Доне". Калі ж яго спісалі, то круглы год шчыраваў на "МТЗ-1221". Выконваў розныя транспартныя работы, удзельнічаў у сяўбе, корманарыхтоўцы. Зімой зачэпліваў кормараздатчык. Летась, сеў за руль "КЗС-1218" і адчуў, што клопатаў істотна прыбавілася. Напачатку вёў жніво. Затым ставіў камбайн на захоўванне. Сёлета ж перад выездам на ніву трэба было зноў пазавіхацца ля свайго "падапечнага".

 

—   Да нядаўняга часу Анатоль яшчэ працаваў на сенажацях з навясной ротарнай касілкай, — удакладняе галоўны інжынер гаспадаркі Іосіф Архіпавіч Шульга. — А калі даспелі насеннікі траў, то першым у гаспадарцы прычапіў да камбайна жняярку і выехаў на поле.

 

На насенніках траў А. Протас працаваў нядоўга, бо ўборачная плошча была невялікай. Ужо прыступілі да абмалоту азімага рапсу. Праўда і тут "разагнацца" асабліва не атрымаецца, бо з-за зімовай гібелі пасевы крыжакветкавай культуры зменшыліся са 130 гектараў да 48.

 

-Але наперадзе ў камбайнераў вялікі аб'ём уборачных работ на азімым збожжавым кліне і яравым. Усім хлебаробам, незалежна ад узросту і стажу, давядзецца працаваць у напружаным рэжыме і хочацца пажадаць кожнаму багатых намалотаў,-кажа дырэктар гаспадаркі Аляксандр Казіміравіч Шокель, які на пасадзе кіраўніка гаспадаркі працуе менш чым паўгода і гэта яго першае, а таму асабліва важнае і адказнае жніво.

 

— Падчас працы на новай тэхніцы патрэбна толькі руплівасць? — цікаўлюся ў маладога камбайнера.

 — Немалаважнае значэнне мае і вопыт. А таму  летась мне працаваць было крыху складана, пакуль прывык да такой магутнай тэхнікі, як кажуць, адчуў яе, вывучыў. Вельмі хваляваўся, калі здарылася паломка шнэка з-за перагрузкі — не спрацавала засцерагальная муфта. Магчыма, калі б меў большы вопыт работы, такой сітуацыі ўдалося б пазбегнуць. Камбайн, праўда, доўга не прастойваў, за дзень яго адрамантавалі, ён жа яшчэ на гарантыйным абслугоўванні.

 — А ці ёсць у каго вопыт пераймаць?

 — Канешне! Усе нашы камбайнеры маюць вялікі стаж. Да таго ж, Антон Іванавіч Протас і Іван Іванавіч Алеська таксама кіруюць "КЗС-1218" і дзеляцца сваімі навыкамі ў абслугоўванні і эксплуатацыі. Многаму можна павучыцца і ў Аляксандра Іванавіча Кураша, Ігара Міхайлавіча Станкевіча, хаця ў іх іншыя зернеўборачныя машыны-"КЗС-10". Самыя добрыя словы магу сказаць пра Пятра Сцяпанавіча Дыдка, які працуе на замежным, нямецкім, камбайне "Мега-204". Па магутнасці мой "КЗС-1218" значна пераўзыходзіць гэтую машыну, а вось па надзейнасці ў рабоце і якасці абмалоту яна апярэджвае.

— Анатоль Протас — наш самы малады хлебароб. А Пётр Сцяпанавіч Дыдка-самы вопытны. Ужо чатыры гады як на пенсіі, але, дзякуй яму, не адмаўляецца працаваць на камбайне. А ведаеце, колькі гадоў шчыруе ён на "немцы"? З 2002-га! удакладняе І. А. Шульга і выказвае спадзяванне, што і маладзейшыя хлебаробы будуць такі ж працяглы час ля штурвалаў "стэпавых краблёў".

 

На здымках: Малады камбайнер Анатоль Протас з загадчыкам майстэрні Мікалаем Бяляцкім.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта