Механізатары ААТ "Туркова" ўсе сілы цяпер скіравалі на нарыхтоўку кармоў.
З касілкамі працуюць Віктар Іванавіч Сташкевіч і Антон Іванавіч Протас. Аляксандр Аляксандравіч Прашкевіч займаецца правяльваннем зялёнай масы, пасля яго грабель на палетках застаюцца роўныя валкі. Іх падбіраюць і здрабняюць Сяргей Іванавіч Алеська і Расціслаў Паладзьевіч Шаўлюга. Сянажную масу адвозяць у траншэі ля комплексу ў Супорніцы на аўтамашынах Васіль Пятровіч Талапіла і Вадзім Панцялеевіч Лохан, на трактарных вялікагрузных прычэпах — Алег Уладзіміравіч Станкевіч, Іван Георгіевіч Зуевіч, Анатоль Анатольевіч Протас. У асноўным гэта вопытныя механізатары, якія добра ведаюць тэхніку і не дапускаюць прастояў. Напрыклад, Р. П. Шаўлюга другі сезон працуе на кормаўборачным камбайне КГ-6 "Палессе". Ён адзначыў, што за дзень пагружае ў кузавы і прычэпы 200 і больш тон сянажнай масы.