Авторизация
 

На старт і фініш — з аптымізмам

На старт и финиш - с оптимизмом Сёлетняя позняя вясна не напалохала механізатараў філіяла ККЗ "Павяцце". Нават у красавіку, калі паўсюдна на палетках тоўстым слоем ляжаў снег, яны былі настроены аптымістычна. Яшчэ тады вопытны сеяльшчык гаспадаркі Сяргей Іванавіч Нежавінскі зазначаў:

 

— Чаму ўсе палохаюцца сёлетняй вясны?!  Былі гады, калі і снегу было намнога больш, і ў маі з-за частых дажджоў тэхніка не магла на поле ўз'ехаць… — надвор'е нярэдка прыпадносіць вяскоўцам розныя нечаканасці, але ж не было такога года, каб не пасеялі збажыну.

І вось цяпер, праз месяц,  я з упэўненасцю магу сцвярджаць, што словы механізатара спраўдзіліся, хаця тады ў гэта не надта верылася. Вось праўду ж нашы дзяды і прадзеды казалі: "У Бога дзён многа. Усё паспеем зрабіць!" Хаця ў мяне ў памяці ўсплывае і іншая прыказка: "На Бога спадзявайся, але і сам не падводзь!" Сёлета спрыяльнае надвор'е і старанне людзей далі станоўчыя вынікі: з дня ў дзень павялічваецца плошча пад зерневымі і зернебабовымі ў гаспадарках раёна. І калі некалькі тыдняў назад было адставанне ад мінулагодняга графіка вядзення палявых работ на два тыдні, то да 5 мая яно скарацілася да некалькіх дзён, а хутка хлебаробы ўжо працавалі з апярэджаннем. Так было і ў філіяле ККЗ «Павяцце». Праявіўшы зладжанасць у рабоце, механізатары гэтай гаспадаркі першымі ў раёне завяршылі сяўбу зерневых і зернебабовых.

 

— Глеба на многіх участках у нас пры гліне, а таму даводзілася чакаць, пакуль падсохне. Толькі гэта і стрымлівала работу, — кажа галоўны інжынер гаспадаркі Міхаіл Вітольдавіч Каснарэвіч. — Плошчы пад яравымі зерневымі ў нас невялікія. Да таго ж, сёлета задзейнічалі на палетках не два, як звычайна, а ўсе тры пасяўныя агрэгаты, што дало магчымасць працаваць аператыўна.

 

Першым  сёлета прыступіў да сяўбы механізатар Сяргей Іванавіч  Нежывінскі — на КЗР-10 у счэпцы з "LEMKEN". А на другі дзень да яго далучыліся Дзяніс Пятровіч Дзедушкевіч, на такой жа тэхніцы, і Уладзімір Мар'янавіч Сіўко на трактары "Беларус-3022" з АПП-6Д. Іх работа залежыла ў многім ад своечасовай якаснай перадпасяўной падрыхтоўкі глебы, аператыўнай дастаўкі насення. Дарэчы, пратручанае зерне падвозіў на поле са склада Аляксей Віктаравіч Мароз — механізатар, якога ведае ўвесь раён па рэкордных мінулагодніх намалотах на жніве.

На апрацоўцы глебы былі задзейнічаны  Рычард Любаміравіч Мутар на "МТЗ-3022", Міхаіл Іванавіч Арцімовіч на "МТЗ-1221", Валерый Іосіфавіч Далговіч на "МТЗ-1221" і Ігар Альфрэдавіч Савуць на "МТЗ-2020". Выкарыстанне энерганасычанай тэхнікі дазволіла працаваць і на пераўвільготненай глебе.

 

Галоўны інжынер гаспадаркі назваў і тых, хто вёў сілкаванне глебы мінеральнымі ўгнаеннямі. Гэта Іосіф Ігнатавіч Астапковіч, Міраслаў Любаміравіч Мутар, Браніслаў Станіслававіч Масла, Уладзімір Віктаравіч Кашкур, Андрэй Паўлавіч Сташулёнак. Яны ўносілі тукі пад яравую сяўбу, сілкавалі шматгадовыя травы і пашы. А ў падкормцы азімых культур мясцовым хлебаробам дапамагаў механізатар з ААТ "Мерыца" Міхаіл Пялік — на "Дзвіне" ўносіў КАС.

 

З распыляльнікам ОП-2000 шчыраваў на палетках на "МТЗ-82" Мікалай Арцімовіч.

Трэба адзначыць, што сёлетняя пасяўная ў філіяле ККЗ "Павяцце"  праводзілася пад наглядам трох аграномаў. Узначаліў раслінаводчую галіну мінулагодні выпускнік Горацкай БСГА Іван Юрашак — для яго гэта першая самастойная "рабочая" вясна, хаця ў тутэйшай гаспадарцы ён не навічок, бо ў папярэднія гады, будучы студэнтам, у перыяд летніх канікулаў сумленна працаваў на камбайне. Побач з ім сёлета набіраецца вопыту ў раслінаводстве і яго жонка Алена, якая таксама летась закончыла сельгасакадэмію і прыехала ў тутэйшыя мясціны ўслед за мужам. А вопыт перадае ім аграном, за плячыма якога вялікі працоўны стаж, — Валерый Яўгенавіч Пачопка.

Хлебаробы спадзяюцца, што дзякуючы сяўбе ў аптымальныя тэрміны і багатай запраўцы глебы мінеральнымі ўгнаеннямі ўдасца атрымаць восенню добры ўраджай збажыны.

На здымку: Механізатары — сеяльшчыкі філіяла ККЗ "Павяцце" Д. П. Дзедушкевіч, С. І. Нежывінскі і малады аграном І. У. Юрашак.  

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 418
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 296
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 616
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 811
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 589
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 636
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 755
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2020
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2020
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта