Авторизация
 

Лепшая даярка

Лучшая доярка
Аператара МТФ "Рыкуны" ААТ "Дрыгучы" Святлану Іванаўну Кашыра па праву можна лічыць лепшай даяркай Міёршчыны, бо штогод дабіваецца высокіх вытворчых паказчыкаў.
Прадукцыйнасць кароў у яе групе самая высокая ў раёне. Летась жанчына надаіла 229,3 тоны малака, што склала ў разліку на карову 6433 кілаграмы. Адметна, што аб`ёмы вытворчасці  прадукцыі павялічваюцца.

 

Вось і ў 2012-ым даярка надаіла на 14,7 т малака больш, чым у папярэднім годзе. Мяркуе і сёлета забяспечыць высокія паказчыкі, хаця лічыць, што поспех аператараў машыннага даення складаецца не толькі з іх асабістага старання, але і работы многіх іншых людзей, пачынаючы з механізатараў, якія нарыхтоўваюць кармы, і завяршаючы загадчыцай фермы, якая адказвае за забеспячэнне належных умоў утрымання жывёлы, надзейнай работы абсталявання, вырашэнне многіх іншых вытворчых пытанняў.

 

— Ветспецыялісты, заатэхнік, аграном, які турбуецца пра сенакосы і пашы, асемянатар … — без іх руплівасці рэкордных надояў не забяспечыш, — кажа Святлана Іванаўна. — Поспех прыходзіць, калі працуюць усе ў адной звязцы на канчатковы вынік.

Даярка падкрэсліла, што вельмі важна ўдосталь накарміць статак, забяспечыць высокую эфектыўнасць асемянення кароў, своечасова абнаўляць дойны гурт высокапрадукцыйнамі пяршачкамі. Летам, калі статак на полі, малако "ў руках" пастухоў, якія сочаць за правільным страўліваннем пашаў, своечасовым паеннем жывёлы.

 

С. І. Кашыра летась па надоях паставіла  рэкорд, якога раней нікому ў раёне не ўдавалася забяспечыць. Аднак  трэба адзначыць, што ў ААТ "Дрыгучы" яна не адзіная ў ліку "шасцітысячніц". Удалося перавысіць гэтую планку і яшчэ чатыром аператарам машыннага даення з МТФ "Дрыгучы". Напрыклад, прадукцыйнасць кароў у групе Людмілы Паўлаўны Аблец склала 6323 кілаграмы, а валавы надой — крыху больш за 250 тон.

На сённяшні дзень у сельгаставарыстве ў ліку лідараў аператар Таісія Уладзіміраўна Малец з Дрыгуч, якая за першы квартал атрымала ад кожнай каровы па 2050 кілаграмаў малака. Для параўнання: сярэдняя прадукцыйнасць дойнага статка за студзень-сакавік па ААТ "Дрыгучы" — 1232, па раёне — 803).

У жывёлаводаў гаспадаркі ёсць намер і надалей павялічваць надоі.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 062
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 176
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 704
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 143
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 605
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 391
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 529
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 февраля 2020
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Именины 20 февраля 2020
Александр, Алексей, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта