Авторизация
 

Надзейны памочнік — “Самурай”

Надёжный помочнік — "Самурай" Работнікі ферм ужо даўно пераканаліся ў эфектыўнасці  выкарыстання кормараздатчыкаў, якіх цяпер у кожнай гаспадарцы па некалькі.  

—   Нават цяжка ўявіць, як раней без іх абыходзіліся, — кажа трактарыст ААТ “Сіцькова” А. Р. Будо, з якім давялося сустрэцца ля МТФ “Бандарцы”. — Тэхніка імкліва “выцясняе” падвозчыкаў кармоў. У выніку яе прымянення грубыя кармы цяпер здрабняюцца, змешваюцца з канцэнтратамі, патакай, павялічваецца іх пажыўнасць.

 

Кормараздатчыкі ёсць розных мадэфікацый і маюць свае “плюсы” і “мінусы” пры эксплуатацыі. Аляксандр Рафаілавіч лічыць, што “Самураі”, якія закупіла іх гаспадарка, больш надзейныя.

Дастаўляе механізатар корм на фермы “Сакалова” і “Бандарцы”. Праўда, заняты на гэтай рабоце не кожны дзень, бо даводзіцца працаваць і на іншых участках.

— Кормараздатчыкі замацаваны за Васілём Васільевічам Капыльскім і Уладзімірам Уладзіміравічам Глебкам. А калі трэба кагосьці з іх замяніць, далучаюць да работы мяне, — удакладняе трактарыст. — За дзень дастаўляю на фермы каля 30 тон такой масы. “Самурай” выконвае розныя аперацыі, пачынаючы ад загрузкі і завяршаючы кормараздачай. Аднак для паскарэння падачы грубых кармоў у змешвальнік у гаспадарцы выкарыстоўваюць “Амкадор” — на ім працуе Анатоль Паўлавіч Нядзвецкі.

 

Летась на МТФ “Бандарцы” зрабілі рэканструкцыю кароўнікаў, што дало магчымасць механізаваць у гэтых памяшканнях кормараздачу. Цяпер жывёлаводы цешацца тэхналагічнымі пераменамі. Прасторна, светла. Трактар з “Самураем” роўнымі радкамі высыпае пажыўную сумесь уздоўж кармавога стала.

— Аляксандр Рафаілавіч акрамя таго адвозіць ад ферм арганіку, якую ў сельгаставарыстве не складзіруюць ля ферм, а пасля выдалення з цялятнікаў-бяспрывязнікаў транспартыруюць на поле, — зазначае дыспетчар Аксана Сяргееўна Пляшко. — На “Беларусу” нямала даставіў з Полацка будаўнічых матэрыялаў на МТФ “Бандарцы”, дзе сёлета запланавана ўзвядзенне даільнай залы.

І хаця А. Р. Будо не з’яўляецца работнікам жывёлагадоўчай галіны, але, як бачна, ўклад у яе развіццё ўносіць.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта