Авторизация
 

На завяршальным этапе

На заключительном этапе МТФ “Мілашова” — самы буйны жывёлагадоўчы аб’ект у ВУПКУ “Міёрскі”. Тут утрымліваюцца цяляты, пакрытыя цялушкі і асноўны статак—дойныя каровы, якія пакуль размешчаны ў старых будынках. Але хутка пачне дзейнічаць і новы “цэх” па вытворчасці малака з прымяненнем самых сучасных тэхналогій.

 

На ферме завяршаецца маштабная рэканструкцыя. Увядзенне ў дзеянне двух новых кароўнікаў дазволіць значна павялічыць дойны гурт. Адзін будынак ужо эксплуатуецца — размясцілі цялушак, а ў другім яшчэ вядуцца мантажныя работы. Працуюць будаўнікі і ў даільнай зале, малочным блоку, цэху раздою.

 

У пачатку снежня галоўны заатэхнік Леанід Дзмітрыевіч Касаты паказаў старыя і новыя будынкі, расказаў пра аб’ёмы рэканструкцыі, хваляваўся, што фінансаванне работ актывізавалася сёлета ў канцы лета, а таму будаўнікі да зімы не паспелі асвоіць сродкі і завяршыць усё запланаванае. Аб гэтым сведчыла і неўладкаванасць прыфермскай тэрыторыі: да аднаго з вытворчых памяшканняў давялося прабірацца праз вялікія лужыны.

 

— У бліжэйшыя дні будзе падсыпаны пад’езд да новага кароўніка, бачыце, тэхніка ДРБУ-203 ужо тут, але работу стрымлівае тое, што яшчэ не ўсе інжынерныя сеткі пракладзены, — патлумачыў кіраўнік жывёлагадоўчай галіны.

З самай раніцы ў новым кароўніку спецыялісты ААТ “Міёрскі райаграсэрвіс” вялі мантаж стойлавага абсталявання. Дарэчы, кіраўніцтва гаспадаркі адзначыла іх асабліва руплівую працу.

Аўтобус з будаўнікамі ААТ “СРБУ-3 г. Наваполацк” (генеральны падрадчык) прыехаў на аб’ект бліжэй да 10 гадзін, бо ім давялося пераадолець 100-кіламетровую адлегласць.

 

— Працуем да 17 гадзін. Прыязджаем сюды штодзённа, — патлумачыў майстар будаўнічай арганізацыі, але даваць якія-небудзь каментарыі наконт тэмпаў і асваення выдзеленых грашовых сродкаў адмовіўся. Зазначыў, што на аб’екце разам з рабочымі субпадрадных арганізацый занята каля 50 чалавек і кожны не сядзіць без справы, задзейнічаны на пэўным участку.

 

Нагадаю, будаўнікі Наваполацкай СРБУ-3 распачалі рэканструкцыю фермы з узвядзеннем новых вытворчых будынкаў у 2006 годзе, але з-за недахопу грашовых сродкаў работа надоўга зацягнулася. Сёлета да пачатку зімы было запланавана завяршыць яе, ды зноў не атрымалася.

 

Прараб гаспадаркі Аляксанд Фёдаравіч Сідараў патлумачыў, што засталіся ў асноўным мантажныя і аддзелачныя работы ў памяшканнях, іх можна весці і пры мінусавой тэмпературы. Усё неабходнае дарагое тэхналагічнае абсталяванне ўжо закуплена — малочная апаратура для даільнай залы, халадзільнікі і многае іншае. У ліку ноў-хаў — спецыяльныя шчоткі для часання жывёлы, якія ўстаноўлены ў новых кароўніках, і цялушкі, якія размешчаны ў адным з будынкаў, ужо карыстаюцца гэтым “касметычным” абсталяваннем. У прафілакторыі для нованароджаных цялят запланавана для гадаванцаў устанавіць індывідуальныя клеткі-домікі, аснасціць вокны спецыяльнымі электрашторамі, якія будуць аўтаматычна закрывацца пры паніжэнні тэмпературы.

 

Заатэхнічная служба для папаўнення дойнага гурта на ферме не плануе закупляць пакрытых цялушак — гэта занадта дорага,  выкарыстае маладняк уласнай гадоўлі, і адзін кароўнік ім ужо запоўнены. Ёсць неабходнае пагалоўе жывёлы і для засялення новага памяшкання. Цяпер у гаспадарцы 1088 кароў — ніводнае іншае сельгаспрадпрыемства раёна не мае такога вялікага дойнага гурта. А з увядзеннем  даільнай залы на МТФ “Мілашова” кароў паболее, а адпаведна і малака, рэалізацыя якога дае немалы прыбытак.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта