Авторизация
 

Кагорта механізатараў

Когорта механизаторов
У пачатку верасня ў вясковых механізатараў  работы навальваліся адна за другой. Цяпер іх менш, але, як сцвярджаюць хлебаробы ААТ "Чэрасы", пакуль яшчэ даводзіцца працаваць у дастаткова напружаным рэжыме. Ніводзін трактарыст не застаецца без справы.

 

На дырэктарскай нарадзе, якая кожную раніцу праходзіць у дыспетчарскай мехмайстэрні, кіраўніцтва стараецца так спланаваць іх дзейнасць, каб максімальна загрузіць кожнага. Хаця трактарысты выконваюць усе віды работ, маюць і "вузкую спецыялізацыю" — ёсць нязменныя сеяльшчыкі, аратыя, камбайнеры, касцы… У гэты дні ўбіраюць кукурузу, салому, даглядаюць азімыя. Не выязджаюць з тэрыторыі мехдвара толькі тыя, у каго сапсавалася тэхніка, але і яны затрымліваюцца нядоўга, бо заробак залежыць ад аб'ёму выкананых работ, а на рамонце ён невялікі. "Горача" ў апошнія тыдні было на сяўбе азімых зерневых. Пад іх у гаспадарцы адведзена каля 1000 гектараў.

 

— На ворыве вызначыліся Міхаіл Мікалаевіч Пацеенак, Леанід Баляслававіч Вайцюль, Сяргей Пятровіч Гагалінскі і Сяргей Уладзіміравіч Лакотка, якія працуюць на энерганасычанай тэхніцы. Дарэчы, і на перадпасяўной падрыхтоўцы глебы таксама задзейнічалі магутныя трактары К-701, МТЗ-1221, МТЗ-3022 у счэпцы з шыроказахопнымі дыскамі. Шматгадовы вопыт работы з такімі прычапнымі агрэгатамі дазволіў перавыконваць нормы выпрацоўкі Юрыю Аляксандравічу Кукуцю, Івану Вікенцьевічу Біцелю, Міхаілу Уладзіміравічу Яблонскаму, — кажа  дыспетчар Аксана Іванаўна Матэленак. — А як не адзначыць Канстанціна Гаўрылавіча Вазміцеля, які і вясной, і восенню ўносіць мінеральныя ўгнаенні. Ён працуе на МТЗ-82 з раскідвальнікам "МТТ". А Васіль Міхайлавіч Матэленак шматгектарную плошчу пад азімыя падсілкаваў тукамі на "Беларусе" з навясным раскідвальнікам "РДУ".

 

Дзякуе дырэкцыя Івану Васільевічу Іванову — галоўнаму сеяльшчыку. Значны ўклад зрабілі Алег Уладзіміравіч Малышаў, Аляксей Міхайлавіч Скавародка — яны дастаўлялі на поле насенне са склада.

 

— Усе зярняткі перад высевам пратручаны, каб засцерагчы ад хвароб і шкоднікаў, — адзначае загадчыца зернясклада Кацярына Міхайлаўна Аніська. — Для якаснага вядзення гэтай "лячэбнай" працэдуры летась набылі пратручвальны агрэгат ОП-10, гаспадарыць ля яго Андрэй Уладзіміравіч Дабіжа. Праводзіць хімапрацоўку насення азімай пшаніцы дапамагала яму Апалонія Пятроўна Пальчэўская. Сеялі  мы сорт "Сюіта" (першая рэпрадукцыя). Выкарысталі і 9 тон высакаякаснага элітнага насення.

 

Не паспелі пасеяць азімыя, а ўжо трэба хімпраполку весці. З распыляльнікамі пры спрыяльным надвор'і працуюць Васіль Мікалаевіч Варонька і Міхаіл Уладзіміравіч Маскалькоў.

На кукурузным полі — 590 гектараў — працуе на КВК-800 Анатоль Кірылавіч Шокель. На такім жа самаходным камбайне і Сяргей Аляксандравіч Міхайлаў (цяпер на рамонце). Адвозяць здробненую зялёную масу Сяргей Уладзіміравіч Лакотка, Сяргей Леанідавіч Сігаў — на трактарах, Віталь Аляксеевіч Дзямід — на МАЗе. Дапамагае ААТ "Міёрскі райаграсервіс", адкуль накіравалі ў гаспадарку два кормаўборачныя камбайны і тэхніку для адвозкі.

 

Нельга не прыгадаць тых, хто быў лепшым на жніве. Камбайнеры Леанід Баляслававіч Вайцюль, Анатоль Кірылавіч Шокель і Сяргей Уладзіміравіч Лакотка сталі "тысячнікамі". Вага "хлебнага каравая" — 4871 тона (па валавым намалоце збожжа ААТ "Чэрасы" апярэдзілі  толькі  ААТ "Узмёнскі край" (5227 т) і філіял "Цітова" (5602 т)). Намалацілі 351 тону яравога рапсу (ураджайнасць 23,1 ц/га, што значна вышэй сярэднераённага паказчыка).

Чэраскія механізатары падкрэсліваюць, што эфектыўнасць іх працы залежыць не толькі ад асабістага старання, але і ўмелай арганізацыі работ, своечасовага забеспячэння запчасткамі, палівам. Дзякуюць яны кіраўніцтву за гарачыя абеды, іх дастаўляюць  работнікі мясцовай сталовай на палі і ў майстэрню з вясны да восені, пакуль "кіпіць" работа.

 

Загадчыца сталовай, яна ж і повар, Кацярына Васільеўна Скавародка кажа, што цяпер ёй даводзіцца гатаваць абеды для 50-60 работнікаў. Усе стравы каларыйныя і смачныя. Ёсць у меню першае, другое і трэцяе, а яшчэ — "сухпаёк"  на падвячорак (каўбаса ці кансервы, бутэрброды, пячэнне…). Улічваюцца і прапановы механізатараў.

— Заўсёды цікавіцца, якія стравы гатуем, Ганна Міхайлаўна Колбун (кіраўнік гаспадаркі), бо лічыць, што накарміць людзей трэба добра. І гэта правільна, — разважае Кацярына Васільеўна і нагадвае пра Алену Пятроўну Варонька, яна развозіць абеды механізатарам па загадзя вызначаным маршруце, камплектуе для іх падвячоркі.

 

На здымку: механізатар ААТ "Чэрасы" К. Г. Вазміцель (сілкуе палеткі мінеральнымі ўгнаеннямі).

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта