Авторизация
 

Слаўся, вёсачка!

Снегі — назва вёскі таямніча-паэтычная, ясенінская, але пакуль невытлумачальная. Толькі як не падумаць, што яна звязана нейкім чынам з зімой і завеямі. Аднак жывуць тут па-летняму цёплыя, адкрытыя, хлебасольныя людзі. Пра іх ішла размова на свяце населенага пункта.

 

Старэйшы жыхар гэтых мясцін — Пётр Міхайлавіч Бірук. Ён прайшоў франтавымі дарогамі мінулай вайны, а потым аднаўляў разбураную гаспадарку, пасвіў кароў, працаваў у кузні, дзе “абуваў” падковамі ўсіх коней у наваколлі. Стварыў разам з Алінай Пятроўнай сям’ю, у якой выраслі дзве дачкі, цяпер радуюцца траім унукам. Ужо даўно адсветкаваў залатое вяселле.

 

Вайна апаліла юнацтва А. У. Андруковіча і Ф. Л. Маркевіч — абодва трапілі на прымусовыя работы ў Германію. Але выстаялі, вярнуліся ў родную вёску, стварылі сем’і. У Анатоля Уладзіміравіча і Марыі Ягораўны, якая таксама паспытала нявольніцкага хлеба ў Нямеччыне, двое дзяцей — дачушка і сын. Фаіна Лявонцьеўна і Вікенцій Адольфавіч выхавалі шасцярых дзяцей, маюць 7 унукаў і ўдвая больш праўнукаў. Яны разляцеліся па свеце, але, як птушкі з выраю, вяртаюцца да роднага парога.

 

Двор па суседству належыць Ювіналію Іванавічу і Ядвізе Вацлаваўне Андруковічам. Яны жывуць у міры і згодзе больш за паўстагоддзе. Выхавалі двух сыноў-волатаў, у якіх у сваю чаргу па двое сыноў і двое ўнукаў. Ювіналій Іванавіч усё жыццё адпрацаваў механізатарам, і Ядвіга Вацлаваўна была занята ў сельскай гаспадарцы, а потым усё наваколле абыходзіла з вялікай сумкай паштальёна. Але і на пенсіі не адышла ад грамадскіх клопатаў — яна старэйшына вёскі, выконвае даручэнні сельвыканкама, вырашае праблемы суседзяў.

 

Нялёгкая і адказная праца ў даярак, бо карова — не проста жывы “станок”. Яе трэба накарміць, дагледзець і пяшчотнае слова сказаць, каб надой забяспечыць. Вось гэтае майстэрства на тутэйшай ферме ў дасканаласці асвоілі Ганна Казіміраўна Маркевіч, Браніслава Францаўна Маркевіч, Фаіна Лявонцьеўна Маркевіч, Аліна Пятроўна Бірук, Вера Фёдараўна Навічонак, Леангіна Юзэфаўна Андруковіч. На жаль, не да ўсіх гэтых працаўніц лёс быў літасцівы, але памяць пра іх жыве.

 

Вялікае прыцягненне родных мясцін. Адчуў яго ў поўнай меры Герман Іванавіч Андруковіч. Ён нейкі час працаваў у электрасетках, а потым вярнуўся ў калгас “Рассвет” будаўніком, зараз на заслужаным адпачынку. Павел Ювінальевіч Андруковіч пасля ваеннага вучылішча доўга служыў у Савецкай Арміі, вырасціў дваіх дзяцей, мае дваіх унукаў. Ён пабудаваў дом на бацькоўскай зямлі, працуе сацыяльным работнікам, а вольны час аддае пчалярству і паляванню.

 

Плён працы і памяць — вось што пакідае пасля сябе чалавек. Яблыкі і грушы ў мясцовых садах напамінаюць нам пра цудоўнага садавода Івана Рыгоравіча Андруковіча. У чараўніцы-зімы перанялі ўзоры для сваіх карункаў Марыя Фёдараўна Хадаронак і Лідзія Уладзіміраўна Казлоўская. Напружанай працай на калгаснай вытворчасці вызначаліся Апанас Іванавіч Сухоўскі, Альзэм Вікенцьевіч Маркевіч, Віталь Браніслававіч Маркевіч, Вікенцій Адольфавіч і Алег Вікенцьевіч Маркевічы...

 

Цудоўнай прыродай прыцягвае да сябе вёска людзей з іншых мясцін. Сапраўднымі суседзямі для сяльчан сталі Аляксандр Васільевіч Крокас, Міхаіл Міхайлавіч Ролік, Вера Аляксееўна Кавалёнак. Анастасія Віктараўна Аўласевіч пасялілася ў Снегах нядаўна, ды вырашыла грунтоўна заняцца экатурызмам. Значыць, будзе тут мнагалюдна. А да сустрэчы гасцей, як вядома, рыхтуюцца, добраўпарадкоўваюць жыллё і сядзібы. Прыкладам у гэтай справе з’яўляецца В. А. Кавалёнак.

 

Застаецца сказаць, што свята вёскі Снегі ў сваім двары прымалі Ядвіга Вацлаваўна і Ювіналій Іванавіч Андруковічы, на ім выступалі самадзейныя артысты Наталля Рудзь і Наталля Казлоўская, а фінансавала мерапрыемства ААТ “Любінова” (дырэктар Васіль Рыгоравіч Яфімаў). Усім шчырая падзяка.

 

Т. КАЗЛОЎСКАЯ,

загадчыца Волкаўшчынскай

 бібліятэкі-клуба.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта