Авторизация
 

З вясковай прыпіскай

У асобных сельгаставарыствах раёна настолькі мала маладых работнікаў, што злічыць іх можна, як кажуць, на пальцах адной рукі. А вось ААТ “Узмёнскі край” адметна выдзяляецца сярод іншых гаспадарак замацаваннем моладзі ў вёсцы. У розных сферах вытворчасці тут заняты 34 спецыялісты ва ўзросце да 30-ці гадоў.

— Напрыклад, у жывёлагадоўлі працуе Іван Пузака, а Ірына Рубанік — ветурач. Міхаіл Казак і Віктар Шамёнак — механізатары, Яўген Ліпскі — вадзіцель, і многія іншыя хлопцы сёння шчыруюць на палетках на рознай тэхніцы. У гаспадарцы прыбаўляецца маладых дзяўчат. Вось і летась іх лік папоўніўся выпускніцамі Полацкага аграрна-эканамічнага сельгаскаледжа, — расказвае інспектар па кадрах Святлана Міфодзьеўна Пліско. — Усе маладыя спецыялісты атрымалі “пад’ёмныя”. Прычым, пасля вучобы ва Узмёны прыехалі не толькі мясцовыя выхадцы, але і з іншых мясцін, і хочацца, каб яны замацаваліся тут. У вёсцы шмат маладых сем’яў, у іх прыбаўляецца дзетак. Нямала матуль цяпер знаходзяцца ў водпусках па доглядзе за малымі. І калі прыйдзе час выйсці ім на працу, не будуць мець праблем з уладкаваннем дзяцей, бо пры мясцовай сярэдняй школе дзейнічае садок, дзе цяпер на выхаванні больш 20 хлопчыкаў і дзяўчынак.

 

Станоўча ўплывае на замацаванне кадраў развіццё сацыяльнай інфраструктуры. У аграгарадку Узмёны, які з’яўляецца цэнтральнай сядзібай сельгаставарыства, ёсць ФАП, пошта, магазін, комплексна-прыёмны пункт КБА, бібліятэка, Дом культуры, лясніцтва. Тут жа размешчаны шэраг вытворчых сельгасаб’ектаў. А яшчэ немалаважна і тое, што некалькі гадоў назад над Заходняй Дзвіной “вырас” прыгожы мост, які не толькі злучыў два берагі ракі, але і стаў мясцовай адметнасцю. Праз гэтую пераправу тутэйшыя жыхары накіроўваюцца ў Верхнядзвінск на рынак, у гандлёвыя ўстановы, а гарадская моладзь прыязджае ў сельскі Дом культуры на дыскатэкі.

 

— Пры Узмёнскай СШ дзейнічае спартыўная секцыя, дзе юнакі і дзяўчаты могуць далучыцца да любога віду спорту, а таму і ў шматлікіх раённых спаборніцтвах каманда з гаспадаркі заўсёды паказвае добрыя вынікі. У ліку актыўных спартсменаў Віктар Шадурскі, Наталля Грунтова, Сяргей Аўхаронак і многія іншыя нашы маладыя работнікі, — кажа С. М. Пліско.

 

Вялікая роля ў замацаванні маладых кадраў старшыні таварыства Анатоля Мікалаевіча Матэленка, які заўсёды прыслухоўваецца да пажаданняў работнікаў, стараецца дапамагчы ім у вырашэнні асабістых пытанняў, заахвоціць не толькі да забеспячэння высокіх вытворчых паказчыкаў, але і да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці.

 

— Канешне ж, дырэкцыю сельгаставарыства радуе, што застаюцца ў вёсцы юнакі і дзяўчаты. Шкада, што ў нас нямнога моладзі ў жывёлагадоўлі, затое шмат яе занята на тэхніцы. Дарэчы, цяпер у механізатараў самы прыпар у рабоце. Трэба і догляд пасеваў весці, і кармы нарыхтоўваць, і ў жывёлагадоўлі пэўны аб’ём работы выконваць. І поплеч з вопытнымі трактарыстамі паспяхова здаюць “палявыя экзамены” маладыя трактарысты. Многія з іх перавыконваюць нормы выпрацоўкі  ў 1,5-2 разы, — зазначае дыспетчар таварыства Юлія Васільеўна Шадурская. — Хлопцы стараюцца, і работа спорыцца. Нават калі тэхніка падводзіць, не апускаюць рукі, не расслабляюцца, хуценька рамантуюць яе і “бягом” на поле. У кожнага свой участак работы. Напрыклад, Алег Рачыцкі шчыруе цяпер на трактары з ротарнай касілкай. Каля 5 гадоў ён працуе ў таварыстве. Напачатку кіраваў МТЗ-80, МТЗ-82, а цяпер працуе на больш магутным трактары — МТЗ-3022. Дзмітрый Конах другі год за рулём “Беларуса”. Як толькі вярнуўся з арміі, прапанавалі сесці за руль новага МТЗ-82. Ён вясной сілкаваў глебу мінеральнымі ўгнаеннямі, а калі пачалася корманарыхтоўка, змяніў прычапны сельгасагрэгат, шчыруе на сенажацях з граблямі. І пра кожнага нашага маладога работніка можна штосьці станоўчае сказаць. Падкрэслю, хто добра працуе, той і заробак нядрэнны мае, і не збіраецца з вёскі ўцякаць.

Маладыя механізатары Дзмітрый Конах і Алег Рачыцкі  з вопытным трактарыстам, перадавіком сельгасвытворчасці Міхаілам Мікодавічам Францкевічам.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 163
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 926
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 748
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 236
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта