Авторизация
 

“Растуць” зернесушыльныя комплексы

"Растут" зерносушильные комплексы Павялічваюцца аб'ёмы вытворчасці збожжа ў сельгаспрадпрыемствах раёна. Более магутных камбайнаў, якія за кароткі тэрмін могуць правесці абмалот зерневых. Аднак у асобных гаспадарках у гарачы перыяд уборкі ўраджаю ўзнікаюць праблемы з прасушкай зерня, бо больш  за 20 старых зношаных агрэгатаў М-819 і высокай магутнасцю яны не вызначаюцца, і тэхнічны стан з-за шматгадовага выкарыстання не лепшы. Усяго ж у раёне (з улікам пабудаваных у мінулым дзесяцігоддзі) 30 зернесушылак. З іх 12 пераведзены на мясцовыя віды паліва.

 

З 2008 года ўзяты курс на аснашчэнне гаспадарак  сучаснымі высокаэфектыўнымі зернеачышчальна-сушыльнымі комплексамі. Іх выкарыстанне дае шмат пераваг, і ў гэтым ужо пераканаліся вяскоўцы, якія паспяхова выкарыстоўваюць чатыры КЗСВ-30 вытворчасці "Лідсельмаш" і два "АМКАДОраўскія"-ЗСК-40.  Акрамя таго, зерне ад сельгасвытворцаў "прымае"  і новы сушыльны комплекс камбікормавага завода. Сёлета запусцяць у дзеянне ЗСК-30 у ВУПКУ "Міёрскі".

 

Для параўнання: сутачная прадукцыйнасць устаноўленых у нашых гаспадарках зернесушылак М-819 пры двухразовым пропуску збожжа каля 120 тон, а кожны комплекс КЗСВ-30 прасушвае за гадзіну каля 30 тон.

 

Сёлета сельгаспрадпрыемствам трэба ўбраць 23100 гектараў зерневых. Чакаемы валавы збор збожжа ў бункернай вазе — 79000 тон. Найбольшы намалот чакаецца пры спрыяльных умовах у філіяле ККЗ "Цітова" (6880 т), ААТ "Туркова" (6620 т), "Узмёнскі край" (5700 т), "Папшулі" (5500 т). І ўсе гэтыя гаспадаркі ўжо аснашчаны новымі сушыльнымі комплексамі. Каб сабраць ураджай без страт, трэба забяспечыць надзейную работу сушыльных установак, якія ў гэтыя дні даводзяцца да ладу. У кожнай гаспадарцы вырашаны пытанні  аб укамплектаванні зернесушылак і комплексаў машыністамі.

 

І. ГУГАЛА,

спецыяліст райсельгасхарчу.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 229
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 168
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 630
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 393
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Именины 21 февраля 2020
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта