Авторизация
 

Свята вёскі ўдалося

Праздник деревни удался Ужо ў каторы раз на летняй пляцоўцы ў маляўнічым куточку ля ракі Мерыца прайшло свята вёскі Паташня.

Зранку ў суботу 23 чэрвеня надвор’е не радавала. Але арганізатары мерапрыемства на чале з загадчыкам клуба Валерыем Блажэвічам рыхтавалі апаратуру, упрыгожвалі сцэну. Бліжэй да вечара хмары разыйшліся, засвяціла цёплае сонейка і паташнянцы, а таксама жыхары суседніх вёсак, з ахвотай і чаканнем нечага новага і цікавага пацягнуліся ў запаветны куточак.

 

Загучала музыка, заклікаючы ўсіх сабрацца разам і ад душы павесяліцца. З гумарам адкрылі імпрэзу дзве даўнія знаёмыя — іх ролі выконвалі Ларыса Зорына і Валянціна Ляшкевіч. А затым эстафету падхапілі самадзейныя артысты Аляксандр Гайдзель і Антон Астукевіч.

 

З цікавасцю і захапленнем сустрэлі вяскоўцы тэатр мініяцюр з РДК  “Свае хлопцы”, кіраўніком якога з’яўляецца Вольга Борская. Шчырымі апладысментамі ўзнагародзілі гледачы Святлану Гайдзель, Ігара Сардыку, Андрэя Пісара, Аляксея Гайдзеля. Удала прадэкламавала свае гумарыстычныя творы Алена Басікірская.

 

Праздник деревни удался Мэта свята вёскі не толькі ў тым, каб парадаваць усіх добрай музыкай і песнямі, жартоўнымі выступленнямі, але і адзначыць юбіляраў, якіх вядучыя мерапрыемства Жэня Шук і Валерый Блажэвіч віталі шчырымі словамі. Найперш павіншавалі самага малодшага жыхара — Аксану Пялік, якой споўніўся годзік. Шчаслівым бацькам і імянінніцы ўручылі кветкі і сувенір, а ў выкананні Жэні Шук для іх прагучала песня “Беларуска я”. А затым на сцэну запрашалі юбіляраў розных гадоў. Горача віталі прысутныя самых старэйшых з іх — Соф’ю Аляксандраўну Шук, Ядвігу Станіславаўну Барэйка, Зою Міхайлаўну Шук, Ванду Сцяпанаўну і Аляксандра Аляксандравіча Дзедушкевічаў. Гэтыя людзі ўсё жыццё адпрацавалі ў калгасе і зараз вядуць уласную гаспадарку, хоць маюць вельмі значны ўзрост. Кожнаму з іх — павага і пашана, цёплыя віншаванні, а ад Дар’і Шук, Эдварда Яроўскага, Алены Немянёнак—песні.

Вялікую фінансавую дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства аказала адкрытае акцыянернае таварыства “Мерыца” на чале з Аленай Брані-славаўнай Лаўрыновіч. Дзякуючы такой падтрымцы на свята запрасілі трыо “Юр’еў дзень” з абласной філармоніі.

 

Метадычную дапамогу ў складанні сцэнарыя свята вёскі аказала рэжысёр РМЦНТ Святлана Гайдзель.

Да самай раніцы доўжылася святочная дыскатэка. І старыя, і малыя засталіся вельмі задаволеныя цудоўна праведзеным часам. Без перабольшвання скажу: “Свята вёскі ўдалося на славу!”

 

Валерый Блажэвіч.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта