Учились там, где лучшие коровы

Учились там, где лучшие коровы Сельгаспрадпрыемствы раёна за пяць месяцаў павялічылі рост вытворчасці малака на 3,8%. Але ў ліку “мінусуючых” ААТ “Мерыца”, “Узмёнскі край”, “Гвардзейскі”,“Туркова”, п/г ААТ “Міёрскі райаграсервіс”. На жаль, і ў маі пасля выгану жывёлы на пашу не ўсе змаглі дасягнуць надояў, якія мелі летась. Асабліва вялікае адставанне за гэты месяц дапусцілі ААТ “Гвардзейскі”, дзе “вал” зменшыўся на 12,9 %. Знізілі вытворчасць і ў ААТ “Любінова”, “Узмёнскі край”, “Мерыца”, філіялах ККЗ “Цітова” і “Павяцце”. Нізкая прадукцыйнасць статка ў ААТ “Папшулі”, “Наўгароды”, КУП “Язна”.

Каб мець малако, рэалізацыя якога дае сёння сельгасвытворцам стабільны даход, трэба звярнуць увагу на кармленне жывёлы, яе лячэнне і пакрыццё, раздой пяршачак. “Губляецца” прадукцыя менавіта там, дзе па гэтых важных пытаннях недапрацоўваюць. Як выправіць становішча? На гэтае пытанне шукалі адказ галоўныя заатэхнікі і ветурачы гаспадарак, кіраўнікі і спецыялісты раённых устаноў АПК і райсельгасхарчу на семінары-нарадзе, якая праводзілася на базе ААТ “Дрыгучы”.

На здымку: лекцыя на пашы пра вядзенне франтальна-загоннай пасьбы (на пярэднім плане дырэктар ААТ “Дрыгучы” А. У. Радзіка). 

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.