Свята аграгарадчан
gazeta 20-08-2010, 16:38 2 134 Вясковае жыццё
10 гадоў таму адбылося свята вёскі Любінова, а таму ёсць з чым параўнаць сённяшні дзень. Цяпер гэтага населенага пункта няма зусім. Затое ёсць вуліца Любіноўская ў аграгарадку Чапукі. Яе жыхары разам з суседзямі з Маладзёжнай і Сонечнай сабраліся разам на свята былой вёскі.
Аграгарадок—гэта не проста новыя дамы, гэта—новыя вуліцы з назвамі, прыгожыя клуб і бібліятэка, абноўленыя магазін, аддзяленне сувязі... Цікава, што жылля паболела, а вось жыхароў столькі ж—120. Значыць, жывуць яны больш утульна, са зручнасцямі. Некалі Любінова было вельмі шматдзетным, але тыя 31 непаўналетні выраслі і раз’ехаліся, цяпер у населеным пункце 24 дзіцяці ва ўзросце да 15 гадоў.
У далёкім 1970-ым на вуліцы Любіноўскай з’явіліся першыя дамы. Іх узвялі сем’і Пятра і Фёдаравіча Драбаў, Пятра Матэленка, Канстанціна Ананіча... Але ўжо толькі светлая памяць засталася пра Пятра і Валянціну Матэленкаў, Часлава Куштана, Валянціну Пальчэўскую, Пятра Сушко, Людмілу Драба, Пятра Калітончыка... Не забудуць тутэйшыя жыхары і свайго старшыню Васіля Дзегіля, які заўсёды клапаціўся пра вяскоўцаў і іх дабрабыт. Памяць названых і іншых сяльчан удзельнікі свята ўшанавалі хвілінай маўчання.
Жыццё працягваецца ў дзецях. Напярэдадні свята адзначыла 15-е лета Надзя Юшкевіч. У лютым споўнілася 10 Колю Кавалеўскаму. Яшчэ адзначаць сёлета юбілейныя дні нараджэння Вераніка Ананіч, Раман Рынцэвіч, Алег Драба, а самы маленькі жыхар—Мікітка Протас.
Шмат сіл і здароўя аддалі працы на роднай зямлі ветэраны Канстанцін і Кіра Ананічы, Агнея, Леаніда, Генадзь, Ала, Альбіна Драбы, Нона Касцюкевіч, Ганна Кавалеўская, Андрэй і Алена Чарняўскія, Зоя Сушко, Антон Аніська, Браніслава Цыцына. Самы старэйшы жыхар—Альбіна Драба, якой ужо 86. За плячыма яе—праца ў калгасе. Вырасціла траіх сыноў, мае 7 унукаў і 4 праўнукаў.
80-годдзе сустрэў сёлета Канстанцін Ананіч, наперадзе такі ж юбілей у Тэрэсы Рынцэвіч. 75 гадоў споўнілася карэннай жыхарцы Тэрэзе Карніцкай, клопат пра якую ўзяла на сябе Людміла Бялевіч. У жніўні 70-годдзе адзначае Ліна Руба з вуліцы Сонечнай. Менш “салідныя” юбілеі сёлета святкавалі Яўгенія Аніська, Анатоль Машара, Клеапатра Кажан, Віктар Рынцэвіч, будуць адзначаць—Сцяпан Сарокін, Ганна Кавалеўская, Мікалай І Драба.
Між тым, пералік юбіляраў далёка не поўны. У іх ліку Зоя Валеўка, Іван Паўлоўскі, Раман Юшкевіч і яго жонка Алена, Вольга Паўлоўская і інш.
У аграгарадку шмат сем’яў, дзе пануюць каханне і павага, утульнасць і прыгажосць, пяшчота і ўзаемаразуменне. Менавіта такія стварылі Мікалай і Лідзія Драбы, Мікалай і Вольга Гарасцюкі, Андрэй і Алена Чарняўскія, дарэчы, у Чарняўскіх сёлетняй восенню 45-годдзе сумеснага жыцця. Шмат святочных мерапрыемстваў сёлета і ў маладой сям’і Кавалеўскіх: Вячаслаў і Іна адзначылі юбілейныя дні нараджэння—абодвум па 35, а іх сыну Колю—10.
Добрыя пажаданні сямейным парам ад жыхароў вуліцы Любіноўскай выказала ветэран педагагічнай працы Лідзія Драба.
Вуліцам Маладзёжная і Сонечная сёлета споўнілася адпаведна 25 і 15 гадоў. На іх маладымі бабулямі і дзядулямі сталі Міраслава Цыцына, Ніна і Леанід Драбы, Вольга і Мікалай Гарасцюкі. Нямала будзе і маладых мам. Аднак у асноўным тут жывуць працазольныя. У жывёлагадоўлі заняты Наталля і Леанід Тумаравы, Людміла і Васіль Валеўкі, Людміла Пяткевіч, Зоя Валеўка, Мечыслаў Бакевіч, Ніна Драба, Вольга і Іван Паўлоўскія, Галіна Баравікова, ветурачы Тамара Рынцэвіч і Андрэй Дулінскі.
На свяце словы ўдзячнасці выказаны ўсім механізатарам і вадзіцелям: Раман Юшкевіч, Аляксей Кажан, Сцяпан Сарокін, Юрый Рынцэвіч, Генадзь Ананіч, Уладзімір І Валеўка, Ігар Васільеў.
Здаўна гэтыя мясціны славіліся таленавітымі людзьмі. Не раз на раённых выставах прызамі адзначаны ткацтва Альбіны і Алы Драбаў, Браніславы Цыцынай, Лідзіі Бакевіч, вышыўка Зоі Сушко, вязанне Лідзіі Драба. У бібліятэцы можна пабачыць цудоўныя вырабы з бісеру Алены Дулінскай, а якія малюнкі вышывае Юлія Протас! Кулінарнымі талентамі і шыццём славіцца Алена Чарняўская, смачныя пірагі ў Наталлі Васільевай, выдатная швачка Ніна Драба.
З будаўніцтвам аграгарадка папрыгажэлі старыя і з’явіліся новыя цудоўныя будынкі, вядзецца добраўпарадкаванне тэрыторыі. Амаль кожны гаспадар любой сядзібы асвайвае азы ландшафтнага дызайну.
На свяце сувенірамі адзначана праца прадаўцоў Зоі Рынцэвіч і Таццяны Дабрынінай.
Святочны настрой жыхарам аграгарадка стваралі самадзейныя артысты Чапукоўскага СДК і Наўгародскага СК.

Міраслава ЦЫЦЫНА, загадчыца Чапукоўскага СДК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.