Семинар

Семинар На базе ААТ “Сіцькова” 23 мая спецыялісты зоаветслужб раёна, галоўныя заатэхнікі і ветурачы, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў абмеркавалі стан спраў у жывёлагадоўлі. Намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі П. В. Пятроў падвёў вынікі работы галіны за чатыры месяцы, указаў на недахопы ў рабоце. Начальнік райсельгасхарчу В. А. Бялько паставіў перад аграрыямі задачы, якія трэба выканаць неадкладна, каб пазбегнуць зніжэння тэмпаў росту вытворчасці прадукцыі. Аб “вузкіх месцах” гаварылі і дырэктар райплемстанцыі А. Б. Клубань, начальнік райветстанцыі М. П. Масал.

 

 

Удзельнікі семінар-нарады наведалі шэраг жывёлагадоўчых аб’ектаў ААТ “Сіцькова”. Дырэктар таварыства З. І. Пад’ельскі падрабязна расказаў пра вялікі аб’ём работ, праведзены ў гаспадарцы за апошнія гады па рэканструкцыі жывёлагадоўчых памяшканняў. Зоаветспецыялісты і кіраўнікі сельгасарганізацый пабачылі, у якіх камфортных умовах размясцілі маладняк на дарошчванні на ферме “Сіцькова”: прасторнае памяшканне з выдатным мікракліматам, добрым асвятленнем, глыбокай саламянай падсцілкай, выгульнай пляцоўкай. На МТФ “Бандарцы” кіраўнік падзяліўся вопытам рэканструкцыі. Аб’ём работы неабходна выканаць вялікі, але гэта дазволіць не толькі палепшыць умовы размяшчэнння кароў, але і забяспечыць механізаваную кормараздачу. І ў далейшым у гаспадарцы плануюць прадаўжаць работу па абнаўленні жывёлагадоўчых аб’ектаў. Наведалі на полі дойны гурт, пагаварылі аб тым, як правільна арганізаваць даенне, рацыянальна страўліваць травастой.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.