28 домов в Повятье Миорского района теперь с газовым отоплением

Природный газ пришел в агрогородок Повятье. Газовое отопление провели в дома 28 сельских жителей.

Прыродны газ прыйшоў у аграгарадок Павяцце. Газавае ацяпленне правялі ў дамы 28 сельскіх жыхароў.

Запускаць прыродны газ у дамы павятчан пачалі ў верасні. Як расказаў начальнік Міёрскага раёна газазабеспячэння Канстанцін Матэленак, у кааператыў увайшло 20 чалавек, яшчэ восем далучыліся пасля.

– Газаправод да Павяцця пабудаваны згодна з дзяржаўнай праграмай «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе». Па вуліцах аграгарадка газаправод прайшоў працягласцю 4,66 кіламетра, – адзначае Канстанцін Анатольевіч. – Прыродны газ стварае гарадскі камфорт у сельскіх дамах.

Яшчэ нядаўна пенсіянерка Крысціна Іванаўна Каснарэвіч цепліла печы, грэла ваду на газавай пліце, перыядычна заказвала і чакала дастаўкі балона са звадкаваным газам. Цяпер у гэтым няма неабходнасці. Два месяцы, як у звычайным сельскім доме з’явіўся прыродны газ і шмат у чым спрасціў бытавыя клопаты.

– На пенсіі я з 2013 года, ёсць праблемы са здароўем, таму з хатнімі справамі мне дапамагае сацыяльны работнік. Цяпер і ёй прасцей: дровы ў хату насіць не трэба, – радуецца за сябе і за памочніцу гаспадыня. – Вядома, з адной пенсіі газ у доме не правя- дзеш, таму ўзяла крэдыт. Сын матэрыяльна дапамог. Вось халады прыйшлі, а ў доме цеплыня. Печкамі так не нацепліў бы. І гарачая вада пастаянна ёсць. Нібы ў раі цяпер жыву.

Рада камфорту і зручнасцям жывёлавод Эла Немянёнак.

– Прыходжу стомленая з працы дадому – а тут цёпла, утульна, хораша, – дзеліцца сяльчанка. – Не трэба прыно- сіць дровы і брыкет, распальваць кацёл, а пасля выносіць попел. Знікла неабходнасць у воданагравальніку, якім раней карысталіся. І газавы балон перастаў быць патрэбным. Сям’я вялікая, з намі свякроўка жыве, дачка з двума дзеткамі, і бытавыя зручнасці для ўсіх у радасць. Падвесці газ – справа не з танных, але ўсе расходы цалкам апраўдалі сябе.

У мінулым супрацоўнік міліцыі, а цяпер пенсіянер Юрый Барысенка расказвае: 

– Каб скарыстацца перавагамі дзяржпраграмы, мы чакалі шэсць гадоў. Некаторыя не верылі, што атрымаецца. За падвядзенне вулічнага газаправода ўдзельнікі кааператыва плацілі 30 % расходаў, астатнія 70 % брала на сябе дзяржава. Газ падключылі ў канцы верасня, яшчэ не нацешыліся. Не трэба качагарку тапіць, балон заказваць. Заўважылі, што сталі значна менш плаціць за электрычнасць, паколькі ўжо не карыстаемся воданагравальнікам.

Ацаніў бытавыя зручнасці, якія прыносіць прыродны газ, супрацоўнік металапракатнага завода Уладзімір Няміра.

– Вось толькі больш лянівымі сталі цяпер, – жартам заўважае суразмоўнік. – Каб правесці ў дом прыродны газ, бралі крэдыт. Па сямейным бюджэце гэта не вельмі ўдарыла. Дзве нашы дачкі – яны ўжо дарослыя – рады, што ў таты з мамай цяпер менш клопатаў. Прыродны газ – гэта зручна, камфортна, сучасна. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота з архіва рэдакцыі.

0 комментариев

Добавить комментарий