Самый счастливый человек деревни Леонполь Миорского района - Нина Федоровна Шук
gazeta 6-08-2024, 16:00 1 752 Вясковае жыццёСамый счастливыйчеловекживущий насвоей земле. Кто-то выезжает за границу и ищет лучшей доли.А чем у нас плохо?Не понимает НинаФедоровнаШук. С Леонполемее связываютшестьдесятковлет.Ее личнаяи историянаселенногопунктатесно переплетаются.
Самы шчаслівы чалавек той, хто жыве на сваёй зямлі. Хтосьці выязджае за мяжу і шукае лепшай долі. А чым у нас дрэнна? Не разумее Ніна Фёдараўна Шук. З Лявонпалем яе звязваюць шэсць дзясяткаў гадоў. Яе асабістая і гісторыя населенага пункта цесна пераплятаюцца.
Жыхарка вёскі Варонькі Ніна Фёдараўна ў 1964 годзе выйшла замуж у Лявонпаль. Пасяліліся ў сям’і мужа.
– Я была восьмая ў гэтым доме, – заўважае Ніна Шук. – Тата, мама, тры браты і тры сястры. Старэйшая на той момант ужо была замужам і жыла ў мужа. І ўсе памяшчаліся і дружна жылі.
Пазней Ніна Фёдараўна з мужам Пятром пераехалі, але калі бацькі купілі іншы дом, то вярнуліся ў іх хату. Весці гаспадарку было рэччу натуральнай, таму трымалі дзвюх кароў, свіней, даглядалі вялікі агарод. У маладой сям’і нарадзілася дачушка Тамарка.
– Цяпер у нас ціха і спакойна, а раней рух быў вунь які: і машыны, і трактары хадзілі, – дзеліцца суразмоўніца і прыгадвае гады, калі Лявонпаль перажываў росквіт.
Лясніцтва, сельвыканкам, два клубы, сярэдняя і сельскагаспадарчая школы, амбулаторыя, бальніца, пошта, царква. Усё гэта мелася ў мястэчку. У дзесяцігодцы вучылася каля 200 дзяцей, а ў сельгасшколе (установа накшталт сённяшніх каледжаў) атрымлівалі прафесіі аграномаў і птушкаводаў. Былі не толькі мясцовыя, але і студэнты з іншых населеных пунктаў.
Ніна Фёдараўна пятнаццаць гадоў працавала поварам у бальніцы, разлічанай на 30 койка-месцаў. Тут былі заняты 12 медсясцёр, тры акушэркі. Дапамагала аднавяскоўцам накрываць сталы на вяселлі, пахаванні. Дзейнічала царква, дзе збіралася шмат народу, хоць рэлігія і не віталася. Сёлета святыні споўнілася 250 гадоў. Быў і касцёл.
– Я сама праваслаўная, але наведвала і царкву, і касцёл. І сёння жыву з верай у Бога. Дзякуй яму, што яшчэ хаджу на сваіх нагах, – заўважае Ніна Фёдараўна.
У мястэчку была развітая гандлёвая сетка. Працавалі ўнівермаг, хлебны магазін. У пякарні выпякалі хлеб, які карыстаўся попытам не толькі ў мясцовага насельніцтва. Па яго прыязджалі з суседніх населеных пунктаў. Вялізныя кілаграмовыя боханы па дваццаць капеек засталіся ў памяці Ніны Фёдараўны.
– Усё на месцы было. На нашай вуліцы цесна стаялі дамы, месціліся і магазіны. Двароў 280 у мястэчку было, а цяпер толькі 40. Але ж Лявонпаль ажывае з прыездам дачнікаў, – гаворыць жанчына.
Калі Лявонпальскую бальніцу ліквідавалі, Ніна Фёдараўна перайшла працаваць у калгас імя Чапаева. Тут дзейнічалі чатыры фермы БРЖ і свінаферма. Дваццаць гадоў даіла кароў. На кожным сваім рабочым месцы была ў ліку перадавікоў. Мае працоўны стаж звыш 40 гадоў, тры гады была сацпераможцам. Калі ўрачы забаранілі працаваць у холадзе, ужо перад пенсіяй перакваліфікавалася ў сацыяльнага работніка.
Цяжка давялося, калі яшчэ маладая засталася без мужа. Яго забраў няшчасны выпадак. Жыла разам з дачкой і маці. Дапамагалі спраўляцца з гаспадаркай калгаснікі. Пазней лёс звёў з добрым чалавекам. Пражылі душа ў душу 25 гадоў. Яго не стала ў 2011-м.
– З той пары жыву адна. Людзі дапамагаюць. Сацработнік да мяне прыходзіць, – расказвае сваю гісторыю. – Дачка ў Бігосаве жыве, у яе дзве дачкі і трое ўнукаў.
Апошнім часам Ніну Фёдараўну стала падводзіць здароўе. Мінулую зіму правяла ў дачкі. Вяртанню была рада і сама, і аднавяскоўцы:
– Гэта ўсё маё, мой куточак. І месца прыгожае, і да людзей прывыкла. Там так добра, весела, лепш і не трэба. А ўсё роўна ў сваю хату хацелася.
Ніна Фёдараўна не прывыкла ся-дзець без справы. І ў паважаным узросце ў яе клопатаў хапае. Агарод дагле- дзець, дома прыбраць. Цэніць даброты, якія прадастаўляе сваім грамадзянам наша дзяржава, і Прэзідэнта, што ўзначальвае яе на працягу трыццаці гадоў. Узгадвае, як усё пачыналася:
– Жылі са свайго мазалька. Вельмі бедна жылі, амаль што ўпрогаладзь, хаця і трымалі гаспадарку. Атрымлівалі па 100 грамаў мукі і круп на чалавека ў месяц. На сям’ю каля 400 грамаў. Цяпер я іх за раз на блінчыкі пускаю. Сёння ў нас усё добра дзякуючы Аляксандру Лукашэнку. Ён усім нам даў добрае жыццё. З яго прыходам яно наладзілася, з кожным годам станавілася ўсё лепш. У вёсцы нас мала засталося, але багата жывём. Пенсіі добрыя, Прэзідэнт нас не крыўдзіць. Дай Бог, каб ён жыў сто гадоў і нас так забяспечваў.
Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.