Аграрна-прамысловы комплекс раёна сёлета папоўніўся вялікім гуртам выпускнікоў ПТВ, каледжаў і ВНУ. У таварыствы і прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю сельгаспрадукцыі, працаўладкаваны 30 маладых спецыялістаў. Найбольш іх трапіла ў ААТ «Узмёнскі край» — 6. Калектыў ААТ «Цітова» прыняў 3 трактарыстаў-машыністаў і ветэрынарнага ўрача, «Сіцькова» — юрыста, эканаміста і бухгалтара, «Дрыгучы» — бухгалтара, «Мерыца» — юрыста і тэхніка-механіка, «Чэрасы» — бухгалтара, «Пад’ельцы» — тэхніка-будаўніка і трактарыста-машыніста, «Любінова» — вадзіцеля, «Туркова» — інжынера-энергетыка, «Наўгароды» — бухгалтара, філіял КЗ «Павяцце» — агранома і ветурача, КУП «Язна» — заатэхніка, УП «Міёрскі» — інжынера-энергетыка і эканаміста, ААТ «Міёрскі райаграсервіс» — агранома і трактарыста-машыніста.
У гаспадаркі накіравана шмат выпускнікоў каледжаў: Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага (2), Столінскага аграрна-эканамічнага (2), Лепельскага аграрна-тэхнічнага (1), Полацкага аграрна-эканамічнага(6), Смальянскага аграрнага (1), Відзаўскага прафесійна-тэхнічнага (3), Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага (1), Наваполацкага політэхнічнага (1), аграрнага УА «ВГАВМ» (1). А ў ліку былых навучэнцаў Глыбоцкага, Боркавіцкага і Полацкага сельгасліцэяў 7 юнакоў. Спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй — 6 (2 ветурачы, эканаміст, аграном, 2 інжынеры-энергетыкі). Гэта Таццяна Гайдзель з Ідолта, Алег Януковіч з Волкаўшчыны, Юлія Рымчонак з Чурылава, Юлія Тамашэвіч з Чапукоў, Ірына Кітава з Шарагоў і Аляксей Дранковіч з Докшыцкага раёна.
Ёсць кадравае папаўненне і ў перапрацоўчай прамысловасці АПК. На камбікормавы завод прыйшлі працаваць міярчане Мікалай Ярмош і Аляксандр Празароўскі, на мясакамбінат — Андрэй Гарноўскі з райцэнтра, на льнозавод — Юлія Мацур з Клётавага Двара, Аляксандр Рудаміна са Старых Крукоў, Алена Трафімава з Багушэўска, Ірына Арлоўская і Ганна Губская з Оршы. Увогуле, у сельгасвытворчасць і перапрацоўчую прамысловасць АПК раёна «ўлілося» шмат прыезджых юнакоў і дзяўчат. Хочацца спадзявацца, што адпрацаваўшы па накіраванню ўстаноўлены тэрмін, яны замацуюцца на Міёршчыне. А для гэтага кіраўніцтва гаспадарак і прадпрыемстваў павінна стварыць ім належныя ўмовы для працы і жыцця.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымках: 1. Сёлета папоўнілі ААТ “Узмёнскі край” Вячаслаў Кажан, Яўген Белавус, Анастасія Куракова, Ганна Кулагіна, Аляксандра Пашкевіч (у цэнтры — інспектар па кадрах Святлана Пліско).
2. Аграномы Павел Гаравец з ААТ «Міёрскі райаграсервіс» і Юлія Рымчонак з філіяла КЗ «Павяцце».