Авторизация
 

Жыхары Наўгарод сустрэлі свята вёскі

 Цёплай і сонечнай выдалася нядзеля 22 жніўня. У такія дні хочацца больш часу праводзіць на свежым паветры. Бо разумееш, што летнюю пяшчоту хутка зменіць восеньская прахалода. Жыхары Наўгарод сумясцілі карыснае з прыемным. Завіталі на пляцоўку мясцовага СДК, дзе праходзіла свята вёскі.

 

Вёсак у Беларусі шмат, і кожная – асаблівая і непаўторная. Са сваімі лёсам і гісторыяй, у якую ўпісваюцца імёны жыхароў. На свяце Наўгарод узгадалі кожнага, для каго гэты куточак стаў родным і дарагім.

 

Працаўнікі на сяле старанныя

Жадалі здароўя і цеплыні самаму старэйшаму жыхару – 97-гадоваму ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Іаану Ігнатавічу Лушчонку. З кагорты доўгажыхароў Дзіна Уладзіміраўна Сташулёнак, ёй споўнілася 92. Адметныя рысы сяльчан старэйшага ўзросту – працавітасць і вынослівасць. Ужо за 80 былым жывёлаводам Антаніне Антонаўне Няміра, Ганне Адольфаўне Касач, Гэлі Нэсцераўне Катовіч. За іх плячыма працоўны шлях, які пачаўся ў 16 гадоў. З такога ж узросту шчыравалі на ферме Валянціна Антонаўна Грыгаровіч, Ірына Андрэеўна Чарневіч, Марыя Мяфодзьеўна Малатоўнік, Леакадзія Юльянаўна Кукуць. Рана ўставалі і позна клаліся спаць, спраўляючыся з клопатамі дома і ў калгасе, жывёлаводы Таццяна Савельеўна Чарневіч, Зоя Дзмітрыеўна Балабан, Ірына Пятроўна Грыгор’ева, Зоя Мікалаеўна Даргель, Раіса Макараўна Пяткевіч.

 
З раніцы да цёмнага працавалі ў полі на машынах і трактарах Тадэвуш Адольфавіч Шэнда, Іван Аркадзьевіч Мароз, Іосіф Феліксавіч Няміра, Віктар Аляксандравіч Крук, Пётр Антонавіч Закрэўскі, Іосіф Станіслававіч Чарневіч. У многіх работнікаў мясцовай гаспадаркі ў працоўнай кніжцы адзіны запіс, а стаж налічвае два, тры, а то і больш за чатыры дзясяткі гадоў. З 1984-га па 2005-ы ўзначальваў калгас Пётр Пятровіч Кандрашоў. Больш за сорак гадоў адпрацавала галоўным аграномам Клаўдзія Мямнонаўна Машара. Адказным стаўленнем да працы вызначаліся намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце Павел Сямёнавіч Дрыла, галоўны бухгалтар Зінаіда Іванаўна Маляўка, заатэхнік Таісія Уладзіміраўна Няміра, эканамісты Альдона Антонаўна Пракопчык і Зінаіда Іванаўна Дрыла, бухгалтары Алена Вікенцьеўна Закрэўская, Алена Іванаўна Сташулёнак, Ала Антонаўна Маляўка, Ніна Іосіфаўна Крук, дыспетчар Яніна Іосіфаўна Летахіцкая, інжынеры Вітольд Пятровіч Катовіч і Казімір Іванавіч Сташулёнак, механік Норберт Пятровіч Беразоўскі, загадчыца фермы Зінаіда Канстанцінаўна Войтава.
Словы ўдзячнасці за важную і высакародную працу гучалі ў адрас настаўнікаў. З педагогікай звязалі жыццё Алена Іванаўна Летахіцкая, Эма Уладзіміраўна Катовіч, Алена Іванаўна Матэленак, Станіслава Уладзіміраўна Яфімава. Пажаданні шчасця і здароўя – фельчару Таццяне Анатольеўне Пракопчык.

 

Для віншаванняў нагоды адметныя

У Наўгародах 2021 год багаты на юбілеі. 85-годдзе адзначыла Валянціна Васільеўна Кукуць. 75 споўнілася Івану Аркадзьевічу Маразу. Віншаванні з 65-годдзем прымалі Алена Іванаўна Сташулёнак і Тамара Аляксандраўна Філіпёнак. 60-ты дзень нараджэння сустрэ- лі Зінаіда Флавіянаўна Дрыла, Ніна Іосіфаўна Крук, Яніна Іосіфаўна Летахіцкая, Зоя Дзмітрыеўна Балабан.

 
Залатое вяселле адзначылі Іван Аркадзьевіч і Ала Станіславаўна Маразы, Норберт Пятровіч і Ганна Станіславаўна Беразоўскія. Сапфіравае (45 гадоў) чакаюць Пётр Пятровіч і Алена Уладзіміраўна Кандрашовы. Дабрабыту жадалі кожнай наўгародскай сям’і. Працяг вясковай гісторыі ў яе маленькіх жыхарах. Самы малодшы – Марк Іларыёнаў, яму тры месяцы. Трэці сынок у сям’і. Сем месяцаў Раману Гаўрыльчыку. Разам з бацькамі ўзрадаваліся браціку тры сястрычкі.

 

У дварах парадак узорны

Адзначаць на свяце вёскі старанных гаспадароў – добрая традыцыя. Старшыня Новапагосцкага сельвыканкама Раіса Гернат уручыла падарункі сяльчанам, на чыіх падворках пануюць чысціня, утульнасць і прыгажосць. Гэта Міхаіл і Кацярына Вашкелі, Міхаіл і Таццяна Пракопчыкі, Павел і Алена Летахіцкія, Леакадзія Матэленак, Жанна Іванова.

 

Са сцэны песні знаёмыя

Музычных падарункаў хапіла кожнаму, хто завітаў на свята. На сцэне, якой паслужыў шырокі ганак сельскага Дома культуры, змянялі адзін аднаго мясцовыя і артысты аўтаклуба Міёрскага РДК. Спявалі для аднавяскоўцаў Ганна Станіславаўна Беразоўская, Таісія Уладзіміраўна Няміра, Алена Георгіеўна Купча, Віктар Рыкун, Рэната Раманава, Даша і Маша Рынкевічы. Даспадобы прыйшліся нумары салістаў аўтаклуба Сняжаны Аксёнавай, Святланы Бакевіч, Ягора Абалевіча, Ганны Савуць, Арыны Кліменцьевай, Аляксандры Мацвеевай.

 
Гукі музыкі разносіліся далёка па вясковых вуліцах. Не паспявалі за імі глядацкія апладысменты. Жнівеньскі дзень падарыў наўгародцам адпачынак на свежым паветры, які застанецца прыемным успамінам і сагрэе восеньскім вечарам. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота прадаставіў Наўгародскі СДК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта