Авторизация
 

У Чэраскім РДК адбылося свята вёскі

 Вясёлыя і лірычныя песні, дружныя цёплыя апладысменты гучалі ў нядзелю, 15 жніўня, у Чэраскім СДК. Вяскоўцаў сабрала разам свята вёскі. Пакінуўшы дома звыклыя клопаты, яны прыйшлі прыемна правесці час, паслухаць музыку, палюбавацца творчасцю мясцовых умельцаў.

 

Прыгажосць рукатворная

У фае сельскага Дома культуры вабілі позірк работы чэраскіх майстрыц. Людміла Шамшур захапляецца вышыўкай крыжыкам. Выводзіць ніткамі на белай канве разнастайныя сюжэты: пейзажы, кветкі, цэрквы.

 
– Гэтым заняткам калісьці суседка захапіла. Сваіх работ ужо нямала, – расказвае Людміла Дзмітрыеўна. – Я на адпачынку. Працавала тут у СДК, да гэтага прымала заказы ў мясцовым комплексна-прыёмным пункце. Чэрасы – мая родная вёска, усё жыццё з ёй звязана.

 
Для Раісы Крэнь аграгарадок побач з Міёрамі таксама стаў родным. З мужам Леанідам прыехалі сюды дзевяць гадоў таму. Раіса Мікалаеўна працуе выхавальнікам у дзіцячым садку, адно з яе захапленняў – рукадзелле. Прадставіла на выставе біякераміку – пано з салёнага цеста і плеценыя вырабы з газетных трубачак.

 
– На газетныя трубачкі «захварэла» не так даўно. Нават не думала, што гэта так захапляльна. Работа вялікая, патрабуе шмат часу і разам з тым дорыць асалоду і энергію, – гаворыць яна. – Газета атрымлівае другое жыццё. Да таго ж гэта экалагічны від творчасці. Зарэгістравалася як рамеснік, раблю рэчы на продаж. Многія жадаюць набыць для сябе ці ў падарунак.

 
 Загадчыца Чэраскага дзіцячага яслі-сада Наталля Варанько ў вольны час занята вышыўкай. Раней аддавала перавагу вязанню.
– У Чэрасах амаль 26 гадоў жыву. Замуж сюды выйшла, а родам я з Малой Кавалеўшчыны, – гаворыць педагог. – Люблю наш аграгарадок, утульны і прыгожы, да райцэнтра блізка. Радуе, што моладзь тут дамы будуе. Падабаюцца мясцовыя святы. Пастаянна на канцэрты прыходжу, гэта прыемны адпачынак.

 

Няхай роднае месцейка квітнее

Разам з аднасяльчанамі прыйшла на свята вёскі старшыня Міёрскага сельвыканкама Галіна Шынкевіч. Усім вяскоўцам адрасавала добрыя пажаданні, а месцейку – развівацца і квітнець.

 

– Зраблю ўсё, што ў маіх сілах, каб зберагчы тое, што ў нас ёсць, – гаварыла Галіна Васільеўна. – Для мяне аграгарадок Чэрасы стаў другой радзімай. Тут стварыла сям’ю, вырас сын, падрастаюць унукі. Вельмі рада, што калісьці па размеркаванні прыехала на Міёршчыну працаваць.

 
Утульным і прыгожым робяць месцейка яго жыхары. Сочаць за парадкам на сваіх падворках, садзяць кветкі. Па словах старшыні сельвыканкама, ледзь не кожны дом – прыклад добраўпарадкавання. Падарункі за належны догляд дваровых тэрыторый чакалі Раісу Малышаву, Аксану Матэленак, Феадосію Пальчэўскую, Андрэя і Ірыну Масальскіх. На працягу дзесяці гадоў спонсарскую падтрымку ў набыцці сувеніраў для дбайных гаспадароў аказвае мясцовы прадпрымальнік Павел Кашкур. Яму ад кіраўніцтва сельвыканкама асобныя словы ўдзячнасці.

 
Ліецца музыка…

Святочны канцэрт доўжыўся больш за гадзіну. «Здравствуйте, друзья, давно не виделись…», – вітаў песняй аднавяскоўцаў саліст Чэраскага СДК Юрый Казлоў. З музычнымі падарункамі выходзіла на сцэну загадчыца ўстановы Сняжана Аксёнава. Рады былі гледачы сустрэчы з  артыстамі аўтаклуба Міёрскага РДК. Цёпла сустракалі Мікіту Дабравольскага з гармонікам, чароўных прыгажунь студыі ўсходняга танца «Фазійя», пазітыўную і бадзёрую Тамару Якімёнак, энергічнага Ягора Абалевіча. Спадабаліся публіцы старыя добрыя кампазіцыі
«Льётся музыка» і «Ягода-малина» ў выкананні Святланы Бакевіч.

 
Дапаўнялі музычны рад вершаваныя радкі пра любоў да роднага краю і беражлівыя адносіны да сваёй зямлі, якія чыталі вядучыя Аляксей Рачыцкі і Вольга Дабіжа.

 

Бяспека паўсюль да месца

Працягам свята вёскі стала гульнёвая праграма, якую ў рамках акцыі «З клопатам пра бяспеку малой радзімы» правялі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. З задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і дзеці, і дарослыя. Лёгка спраўляліся з заданнямі і атрымлівалі прызы. Праз вясёлыя забавы выратавальнікі нагадалі ўсім, як важна ведаць і выконваць правілы пажарнай бяспекі.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотарэпартаж аўтара. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта