Авторизация
 

Сядзіба Віктара і Вольгі КРАСЬКО у Завуцці - прыклад добраўпарадкавання

 «Адразу ля дарогі жоўты дом, а ля плоту кветкі ў жоўтых клумбах-колах», – тлумачыць па тэлефоне гаспадыня. Па гэтым апісанні лёгка знаходзім у Завуцці сядзібу Віктара і Вольгі КРАСЬКО. Утульны дагледжаны падворак вабіць зелянінай садовых дрэў і кустоў, яркасцю разнастайных кветак.

 

Летам у Завуцце, на зіму ў Дзісну

Завуцце – радзіма Вольгі Пятроўны. У доме, куды цяпер разам з мужам спяшаюцца з Дзісны кожную вясну і дзе застаюцца да сярэдзіны восені, прайшло яе дзяцінства. Прыгадвае, як бегалі купацца на мясцовы вадаспадзік, дзе калісьці быў млын. Гэта маляўнічае месца недалёка ад хаты. Хто пра яго не ведае, не здагадаецца, куды вядзе сцежка праз зарослы травой палетак.

 
Віктар Пятровіч родам з вёсачкі Барсукі, што ў Мікалаёўскім сельсавеце. Сваю спадарожніцу жыцця сустрэў на танцах у Сіцькове. Вольга прыязджала да сваякоў у суседняе Капыльшчына і, як і ўся моладзь, прыходзіла ў сельскі клуб. Сямейнае жыццё звязана з Дзісной. Віктар Пятровіч працаваў вадзіцелем на ЛВДС «Дзісна». Вольга Пятроўна загадвала дзіцячым садком гэтага прадпрыемства. У кватэры «на пасёлку» жывуць і цяпер. Вяртаюцца туды з пачаткам ацяпляльнага сезона.

 
 – Каб заставацца ў вёсцы на зіму, трэба шмат дроў. У кватэры цэнтральнае ацяпленне. Зручней і выгадней там халады перачакаць, – кажуць гаспадары.

 

Кветнікі на радасць

Падворак на сельскай сядзібе ўпрыгожваюць кветкавыя клумбы. Зробленыя са старых аўтамабільных шын, выкладзеныя камянямі, агароджаныя дошчачкамі, усе яны да месца. Знайшлося прымяненне старой лазовай падстаўцы для пакаёвых раслін. Цяпер у ёй квітнеюць петуніі.

 
– Кветкі вельмі люблю, – гаворыць Вольга Пятроўна. – Вясной радуюць прымулы і нарцысы. Пасля півоні распускаюцца. Іх у нас шмат кустоў. Лілеі ўжо адкрасавалі, хутка хрызантэмы расцвітуць. 


Добраўпарадкаваннем двара гаспадары займаюцца разам. Віктар Пятровіч таксама прыхільнік прыгажосці і акуратнасці. Некаторыя клумбы з’явіліся па яго ініцыятыве, майструе з дрэва дэкаратыўныя фігуркі, абкошвае немалую тэрыторыю.

 

Поўны тэкст вы можаце знайсці ў нумары №66 "Міёрскіх навін" на сайце https://belkiosk.by.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта