Авторизация
 

ВУПКУ «Міёрскі» мяркуе завяршыць сяўбу за чатырнаццаць дзён

 Ва ўрочышчы Казакова, манатонна рыкаючы рухавіком, магутны «Беларус-3022» нібы па хвалях гойдаецца па полі. За сеялкай ідуць роўныя радкі баразёнак.

 

Старшыня ВУПКУ «Міёрскі» Васіль Міхалкіў глядзіць услед:

– Гэта наш асноўны пасяўны агрэгат. Працуе на ім механізатар-перадавік Віктар Мікель (на фота). У гаспадарцы заняты дзевяць гадоў. Ён і арэ, і падчас сенакосу ўтрамбоўвае сянажныя ямы. Адказны, беражліва ставіцца да тэхнікі.

 
Селёта аграрыям ВУПКУ «Міёрскі» неабходна пасеяць яравыя і зерневыя на плошчы ў 669 гектараў, плюс 300 га адналетнікаў, 360 га кукурузы, у тым ліку 50 на зерне, 180 рапсу і 5 гектараў бульбы.

 
У мінулыя гады тут узворвалі па 1-1,5 тысячы гектараў глебы, сёлетняе вясенняе ворыва складае ўсяго 250 га, бо больш адвялі пад азімыя. Задзейнічаны тры трактары. Адзін з іх – «Беларус-3035» – атрымалі літаральна два тыдні таму. Даверылі яго Сяргею Ломашу.

 
Падчас пасяўной кампаніі рабочы дзень у аграрыяў пачынаецца з шасці раніцы і працягваецца да васьмі вечара. Арганізавана двухразовае гарачае харчаванне. Механізатараў кормяць абедам і падвячоркам. Смачна гатуюць знатныя паварыхі Алёна Маскалёва і Жанна Анецька.
Пры зададзеным тэмпе работы аграрыі «Міёрскага» мяркуюць завяршыць сяўбу за чатырнаццаць дзён.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта