Авторизация
 

ААТ «Дрыгучы» папоўнілася новай сельскагаспадарчай тэхнікай

 Для ААТ «Дрыгучы» паступленне новай тэхнікі – важная падзея, бо трактараў з выпрацоўкай менш за дзесяць гадоў тут няма. І цяпер некалькі з іх стаяць на рамонце ў майстэрні, іншыя чакаюць чаргі для «лячэння» на машынным двары. А тут двайное папаўненне: Дзяніс Мікульчык вярнуўся са сталіцы на «Беларусу-1221.3», Віталь Міснік стаў гаспадаром 82-га.

 
Віталя Пятровіча засталі ў асобным боксе, дзе ён займаўся даводкай новага трактара. Гэтым яшчэ раз пацвердзіў сваю характарыстыку як чалавека адказнага, ведаючага і паважаючага тэхніку. Раёнка ўжо адзначала яго за вялікую выпрацоўку.

 
Першую даводку механізатар зрабіў «Беларусу 82.1» адразу пасля атрымання на заводзе, таму трактар не падвёў і на доўгай дарозе дадому. Цяпер дадаткова падцягнуў мацаванне каробкі перамены хуткасцей і моста, асабліва паклапаціўся пра стан задніх ступіц і паўвосей. Ужо пачаў праводзіць абкатку, бо хутка ўключыцца ў звычайную сельскую працу, якой займаўся на такім жа трактары: перавозіў грузы на прычэпе, касіў травы, араў глебу, нават даіў кароў. Мяркуе, што цяпер наперадзе ў яго вывазка арганікі на палі, падрыхтоўка кармоў для статка на «Гаспадары».

 
З новым трактарам механізатар ужо пазнаёміўся добра. Адзначае, што ад ранейшага 82-га адрозніваецца: на рухавіку ўстаноўлены свечкі напальвання, з імі лягчэй заводзіцца; больш утульная кабіна найперш з-за мадэрнізаванага сядзення. У «Дрыгучах» новая тэхніка вельмі запатрабавана, фронт работ чакае вялікі.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2021
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2021
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта