Авторизация
 

Аляксандар Пішчулёнак з ААТ «Туркова» абкатвае новы трактар

 Трактарыста ААТ «Туркова» Аляксандра Пішчулёнка засталі на МТФ «Гараўцы», дзе ён на агрэгаце «Гаспадар» здрабняў салому. Справай заняўся з самай раніцы, бо атрымаў заданне нарыхтаваць восем тон сечкі, неабходнай для прыгатавання кармасумесі статку на сёння і заўтра. На наступны дзень гэтым жа зоймецца на малочнатаварным комплексе «Супорніца», затым зноў вернецца ў Гараўцы.

 

Справа знаёмая і звыклая, у кабіне цёпла, толькі прыслухоўвайся да рухавіка. Цікавасць невыпадковая, бо трактар «Беларус-82.1» новы, абкатка яго канчаткова не завершана. Ён з тых прыкладна 240, што выехалі на Віцебшчыну з варот Мінскага трактарнага завода нядзельным днём 20 снежня.

 

Аляксандр – механізатар вопытны, з трыццацігадовым стажам. Асвоіў прафесію ў Боркавіцкім вучылішчы, працаваць трактарыстам у сваёй гаспадарцы пачаў пасля службы ў войску ў 1990-м. Даводзілася выконваць розныя работы, найбольш часта транспартныя з прычэпам, летам звычайна прасаваў кармы. Апошнія 13 гадоў кіраваў такім жа 82-м. Трактар трапіўся надзейны, асабліва не падводзіў, хаця ўсялякае здаралася. А як запатрабавалася прыгнаць са сталіцы новую тэхніку, скіраваўся за ёй разам з Іванам Савуцем, якому выдзелілі больш магутны «Беларус-1221».

 
– На завод даехалі ў суботу, атрымалі тэхніку, – расказвае Аляксандр. – Яна была ўкамплектавана запаснымі фільтрамі і патрэбнымі інструментамі. Сваім камплектам ключоў карыстаўся не так і шмат, хаця перагледзеў рулявое, мацаванне агрэгатаў трансмісіі, колаў. Усё надзейна зманціравана, у дарозе не падвяло.

 
Ехаў Аляксандр Пішчулёнак у сярэдзіне вялікай калоны, у Бягомлі разам з часткай тэхнікі павярнуў на Глыбокае. На свой машынны двор прыбыў каля 22.00. Дарога для трактара і кіроўцы доўгая, няпростая. Хаця сядзенне мадэрнізаванае, з рэгулюемай спінкай, асфальт роўны, – дзесяць гадзін бесперапыннага знаходжання за рулём стамілі.

 

Аднак на наступную раніцу механізатар ужо заняўся абкаткай новай машыны пры малой нагрузцы на рухавік. Адсочваў стан трубаправодаў і злучэнняў. Падцёкаў не выявіў. Потым нагрузку павялічыў. Нарэшце звычайная праца і адначасовае вывучэнне «характару» трактара, яго паводзін пры розных рэжымах. Аляксандр разлічвае, што і гэты «Беларус» стане яго надзейным памочнікам.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2021
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2021
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта