Авторизация
 

Дошка гонару Міёршчыны: тысячнікаў усё больш

 Жнівень уносіць імклівыя змяненні ў расклад сіл на ўборачным полі. На першае месца па ўра- джайнасці сярод гаспадарак па стане на 10.08 выйшла ААТ «Туркова» (дырэктар Іван Юрашак, старшыня прафкама Наталія Янушонак), дзе абмалочана 696 гектараў зерневых культур ці 58 % агульнай плошчы, забяспечаны намалот з кожнага ў 37,8 цэнтнера.

Першы камбайнер-тысячнік Анатоль Сачыўка з СУП «Цітова» ўжо мае на сваім рахунку 1 312,6 тоны зерня пры зжатых 414 га. Дасягнуць тысячнага намалоту маюць рэальныя магчымасці экіпажы беларускіх камбайнаў Андрэя Язёнка з «Мерыцы», у якога пакуль 754 тоны і 198 абмалочаных гектараў, Валерыя Кадушкі з «Цітова» – 675,3 т і 193 га, Юрыя Варонькі з райаграсэрвісу – 671,1 т і 226 га.


Сярод маладзёжных экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў (да 35 гадоў) першым тысячнікам чакаема стаў на «галандцы» Ігар Гаўрыловіч з СУП «Чэрасы» – ён на раніцу панядзелка выгрузіў з бункера 1 186 тон збожжа, што сабраў з 356 гектараў. На айчынных камбайнах у Аляксея Мараза з філіяла «Павяцце» 874 тоны і 293 гектары, у Сяргея Матэ- ленка з «Дрыгуч» 638 т і 235 га, у Аляксандра Васільева з «Любінова» – 592 т і 212 га.


Трывалае лідарства на адвозцы зерня трымае вадзіцель МАЗа з «Мерыцы» Валерый Каськевіч – 1 414,6 тоны, у Аляксандра Бунты з «Чэрасаў» 1 116,1 тоны, у Станіслава Невядомскага з «Міёрскага» – 979,7 тоны.


Найлепшым маладым вадзіцелем на перавозцы зерня застаецца з паказчыкам 896 тон Андрэй Маляўка з «Узмёнскага краю», найлепшым машыністам зернесушыльнага агрэгата – Аляксандр Стома з «Туркова», які высушыў і ачысціў 1 050 тон збожжа.

Фота для ілюстрацыі.
Райкам прафсаюза работнікаў АПК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 554
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 877
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта