Авторизация
 

Сачыўка прыпыняцца не любіць! Тысячніка ўшаноўвалі ў СУП "Цітова"

 7 жніўня камбайнер СУП «Цітова» Анатоль Сачыўка на NEW HOLLAND абмалочваў азімую пшаніцу на падзвінні. Поле вялікае – 105 гектараў, ураджай вышэйшы за сярэднераённы – каля 38 ц/га, надвор’е сонечнае, ідэальнае для малацьбы. Бесперапынную адвозку забяспечвалі трактарысты Андрэй Шаблоўскі і Мікалай Кабяк. А напера- дзе чакала плошча азімага жыта. Трэба спяшацца, і Анатоль Паўлавіч не звяртаў увагу, што более легкавых машын на дарозе да Мазурына, хаця ведаў, што гэта прыехалі госці павіншаваць яго – першага камбайнера- тысячніка на Міёршчыне.

Здавалася, жоўты камбайн пасля тэлефоннага званка па мабільніку нібы нехаця выехаў з толькі пачатага пракоса. Першым павіншаваў камбайнера з працоўным дасягненнем старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.


– Яшчэ нядаўна тысяча тон зерня была мяжой мараў для гаспадаркі, а цяпер такі намалот забяспечвае адзін чалавек, ды яшчэ трэці год запар, – гаварыў Ігар Валер’евіч пры ўручэнні прывітальнага пісьма і пажадаў віноўніку ўрачыстасці новых поспехаў.
На полі прадстаўляў Полацкую інтэграцыйную структуру дырэктар камбіната хлебапрадуктаў Васіль Хамёнак. Ён падкрэсліў, што цітоўскі камбайнер стаў першым тысячнікам у аграаб’яднанні і пажадаў яму не спыняцца на дасягнутым, намалаціць яшчэ не адну тысячу тон зерня. Прыпаднёс Анатолю Паўлавічу пышны каравай на ручніку з беларускім арнаментам і каштоўны падарунак.
Здароўя і сіл на новыя рэкорды пажадаў перадавіку начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Шокель. Ён прывёз камбайнеру прафсаюзную Ганаровую грамату з прэміяй.


 Адзначыў, што яму асабліва прыемна знаходзіцца на гэтым полі, дырэктар СУП «Цітова» Франц Вершалоўскі. І разам з віншаваннямі прыпаднёс камбайнеру падарунак і канверт з прэміяй.

 Урачыстасць закончылася фатаграфаваннем на памяць. Прыпынак аказаўся кароткім, камбайн зноў урэзаўся 11-мятровай жняяркай у роўную сцяну пшаніцы. Анатоль Сачыўка праехаў адзін гон і паклікаў трактар з прычэпам Андрэя Шаблоўскага, прыпыніўся для выгрузкі зерня.


Ці будзе ў яго другая тысяча, пацікавіўся ў галоўнага агранома Станіслава Багдановіча. Спецыяліст упэўнена пацвердзіў. Пшаніца яго падвяла. На гэтым полі тры гады таму кожны гектар даваў больш за 50 цэнтнераў зерня. Разлічваў на такі ж намалот сёлета, ды цёплай зімой расліны двойчы аднаўлялі вегетацыю, а наступныя пахаладанні вытрымалі толькі самыя моцныя. Таму недабор, хаця і
38 ц/га таксама нядрэнна. Затое напера- дзе абмалот азімага жыта, якое мінулая зіма не пашкодзіла, цудоўна выглядаюць яравыя зернебабовыя. Так што будзе ў Анатоля Сачыўкі на сёлетнім жніве і другая тысяча тон, калі не больш.


Між тым кіраўнікі раёна і інтэграцыйнай структуры тут жа на полі вялі размову пра падтрымку тэхнікай іншых гаспадарак, што здольны стаць вядучымі ў вырошчванні зерневых культур, парадаваць ураджаем і намалотамі.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 558
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 699
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 878
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта