Авторизация
 

На Міёршчыне з'явіліся першыя тысячнікі на жніве!

  На другім тыдні жніўня ў раёне на жніве з’явіліся першыя тысячнікі, адразу два. Запаветную колькасць першым намалаціў Анатоль Сачыўка з СУП «Цітова» на камбайне NEW HOLLAND, на 7 жніўня на яго рахунку было ўжо 1 052,6 тоны зерня.

Больш за тысячу тон збожжа першым у раёне перавёз на МАЗе вадзіцель ААТ «Мерыца» Валерый Каськевіч. На 7 жніўня ён даставіў на дапрацоўку 1 121 тону зерня.


Сярод гаспадарак на ўборцы па-ранейшаму лідзіруе ААТ «Мерыца» (дырэктар Алена Лаўрыновіч, старшыня прафкама Святлана Макарава). Тут абмалочана 436 гектараў збажыны, што складае 38,4 % пасеваў, сабрана 1 660 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 38,1 цэнтнера з гектара.


Склад перадавых камбайнераў крыху абнавіўся. На айчынных машынах наперад выйшаў Андрэй Язёнак з «Мерыцы» з намалотам 572 тоны з 149 гектараў, за ім Юрый Варонька з райаграсэрвісу – 568,4 тоны і 188 га, Юрый Арол з «Дрыгуч» – 536,9 т і 178 га.
Напал спаборніцтва паўплываў і на расклад сярод маладзёжных экіпажаў камбайнаў. Лідзіруе Аляксей Мароз на КЗС-1218 з філіяла «Павяцце», які з 219 гектараў намалаціў 656 тон зерня. На другой прыступцы Сяргей Матэленак з «Дрыгуч», на такім жа камбайне ён мае 546,4 тоны з 183 га. Трэцяе месца за Аляксандрам Васільевым з ААТ «Любінова» на КЗС-10К – 484 тоны з 174 гектараў.
Ігара Гаўрыловіча з СУП «Чэрасы» на некалькі дзён выбіла са строю паломка «галандца», ён намалаціў 871,4 тоны, убраў 268 га.
На адвозцы зерня следам за тысячнікам на МАЗах ідуць Станіслаў Невядомскі з ВУПКУ «Міёрскі», на рахунку якога 859,6 тоны зерня, і Аляксандр Бунта з «Чэрасаў» – 822,4 тоны.


Сярод маладых вадзіцеляў найлепшым застаецца Андрэй Маляўка з «Узмёнскага краю» з 735,1 тоны перавезенага збожжа.
Самы высокі паказчык сярод машыністаў сушыльных агрэгатаў застаецца ў Аляксандра Стомы з «Туркова» – апрацаваў 850 тон зерня.

Фота для ілюстрацыі.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта