Авторизация
 

У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар Рыкуноў Васіль Мікалаевіч Крот: калгасная тэхніка вазіла праз вёску кармы і ля мастка праз ручай так разбіла дарогу, што праехаць па ёй цяпер немагчыма, буксуюць нават магутныя трактары. У дадатак, пасля апошніх чэрвеньскіх дажджоў ціхая вадзіца з Ельні ператварылася ў бурны струмень, які размыў дарожны насып ля не надта добрага трубапераезду і затапіў прарэзаныя каляіны.

І невялікі ручай бяду чыніць
Хата Васіля Мікалаевіча на ўскрайку, нават на хутары. Хутка яна тут застанецца адзінай, дзе цепліцца жыццё. Гаспадар ужо ў пенсійным узросце, мае не надта добрае здароўе, але гадуе дзвюх каровак, бо трымаецца пераважна на малацэ, іншую жыўнасць. Кармы дапамагаюць нарыхтаваць дзеці, зяць, у якога ёсць свой трактар. Але ж цяпер праблема іх даставіць, прывезці газ, патрапіць да аўталаўкі, даехаць малаказборшчыку…

Калі б праблема была толькі ў гэтым! Далей за тым напраезным мастком у Рыкунах—палеткі кармавых культур сельгаскааператыва «Чаромушкі-агра». Правяленую сянажную масу з іх ужо звезлі, але будзе атава, будзе і 1-1,5 тысячы тон сіласнай масы з 50 гектараў кукурузы.

—Трэба было раней пачынаць рамонт той дарогі,—цяжка ўздыхае старшыня гаспадаркі Антон Уладзіміравіч Радзіка,—ды гравію ў нас няма, пясок пратрымаецца да першага дажджу. Вось дарогу за майстэрняй ім падсыпалі, на што спатрэбілася 15 мільёнаў рублёў, аднак яна зноў амаль непраезнай стала.

—Туды, у Рыкуны, трэба адвезці рэшткі цэглы ад разбіраемых старых пабудоў, але гэтым зоймемся крыху пазней,—разважае кіраўнік і дадае: «Хіба ж толькі ў той дарозе праблема: паўсюдна ў гаспадарцы пад'ездаў няма. Вось таму гной на палетках возім кругамі, нават памерлых на могілкі вымушаны адпраўляць на трактарных прычэпах. Хутка возьмемся абмалочваць рапс, дык палову ўраджаю на калдобінах растрасём!»

—А калі дапамогу ў дарожнікаў папрасіць?
—Мы ім і так ужо 26 мільёнаў доўгу павінны вярнуць…

У «Чаромушках» стабільны праезд толькі па асфальце. Астатнія дарогі трэба падсыпаць. Раней гравій вазілі з СВК «Чэрасы», цяпер той кар'ер выбралі, а паблізу іншых няма. Ды яшчэ ўладкаванне дарог патрабуе вялікіх сродкаў…
Ці не адзіным выйсцем у такой сітуацыі з'яўляецца прапанова жыхара Рыкуноў В. М. Крата прасіць нашага дэпутата абласнога Савета Віктара Віктаравіча Бандарэнку скарыстацца сваім правам запыту, каб дапамаглі намаганнямі ўсёй Віцебшчыны. Мо ёсць іншыя?

Леанід МАТЭЛЕНАК.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта