Авторизация
 

Дошка гонару Міёршчыны: радуе ўраджай, павялічваюцца намалоты

 Дружна працуе невялікі атрад механізатараў, а галоўнае – парадавала ўраджаем збожжавая ніва ў ААТ «Мерыца». Таму па стане на 3 жніўня сельгаспрадпрыемства захоўвае першае месца ў раёне на жніве (дырэктар Алена Лаўрыновіч, старшыня прафкама Святлана Макарава), на яго палетках збожжавыя абмалочаны на 22,9 % плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 44,6 ц/га.

Сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў лідзіраваў Юрый Варонька з райаграсэрвісу, які на КЗС-10 убраў 149,5 гектара, намалаціў 459,7 тоны зерня. Другое месца за Юрыем Арлом з ААТ «Дрыгучы», на такой жа тэхніцы ён выгрузіў з бункера 411,1 тоны збожжа, якія намалаціў на 124 гектарах. Следам за імі ідзе Леанід Вайцюль з СУП «Чэрасы»: камбайнам КЗС-1218 зжаў 124 гектары, намалаціў 410 тон.


Анатоль Сачыўка з СУП «Цітова» на «галандцы» істотна апярэджвае сваіх калег – з 209 гектараў пасеваў сабраў 676 тон зерня.
Трымаюць марку маладзёжныя збожжаўборачныя экіпажы, і сярод іх змяненні неістотныя, хаця паказчыкі растуць імкліва. Першае месца захаваў за сабой Сяргей Матэленак з ААТ «Дрыгучы» на КЗС-1218 – убраная плошча 120 гектараў, намалочана 397,1 тоны. На другое выйшаў Аляксей Мароз з філіяла «Павяцце» – КЗС-1218, 122 га, 382,9 т. Трэцім стаў Сяргей Ачыновіч з ААТ «Туркова» – на КЗС -10К убраў 95 га , намалаціў 343 тоны.


Не толькі сярод маладзёжных экіпажаў, наогул сярод камбайнераў на сёлетнім жніве першае месца за Ігарам Гаўрыловічам з СУП «Чэрасы». Яго NEW HOLLAND убраў 231 гектар, намалаціў 746 тон. Ігару Сяргеевічу рэальна стаць першым тысячнікам.
Сярод вадзіцеляў на перавозцы зерня на аўтамабілях МАЗ першае месца за Валерыем Каськевічам з «Мерыцы» – 778 тон, на другім Станіслаў Невядомскі з «Міёрскага» – 666,2 тоны, трэці Ігар Карніцкі з «Мікалаёўскага» – 592 тоны.
Найлепшым маладым вадзіцелем на перавозцы зерня застаецца Андрэй Маляўка з «Узмёнскага краю», цяпер на яго рахунку 521,6 тоны.


Званне найлепшага машыніста зернесушыльнага агрэгата захоўвае Аляксандр Стома з ААТ «Туркова» – давёў да ладу 550 тон збожжа.

Фота для ілюстрацыі.
Райкам прафсаюза работнікаў АПК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 558
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 699
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 878
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта