Авторизация
 

Прыпар у полі і на таку ідзе ў ААТ "Мерыца"

 Умовы для ўборкі на падзвінні ў ААТ «Мерыца» не з лепшых. Ды і тэхнічныя магчымасці не надта: толькі тры выпрабаваныя часам камбайны. Але іх напачатку праверылі на рапсавым полі. Там праявілі сябе надзей- на. А камбайнераў радаваў высокі ўраджай – намалочвалі ў сярэднім па 19,9 цэнтнера з гектара. Гэта другі паказчык у раёне. Таму працавалі з поўнай аддачай ад расы да расы. Для іх з пачатку работ арганізавана гарачае харчаванне. Гаспадарка ў ліку сельгаспрадпрыемстваў, якія хутка справіліся з абмалотам крыжакветкавай культуры і паспяхова – на 121,8 % – выканала дзяржзаказ па пастаўках алейнага зерня. 

Па выніках першага тыдня масавага жніва «Мерыца» выйшла ў раённыя лідары і на збожжавым полі дзякучы высокай ураджайнасці зерневых. Кожны гектар у сярэднім даваў па 39,3 цэнтнера ў бункернай вазе. Дырэктар Алена Лаўрыновіч не бачыць у гэтым нічога незвычайнага: так і павінна было быць, бо своечасова пасеялі, падкармілі, дагледзелі. Таму ля Латышоў чыстыя палі азімай пшаніцы забяспечвалі па 55 цэнтнераў зерня з гектара. Камбайнеры нагадвалі, што бункер там напаўняўся хвілін за дваццаць. Радавалі ўраджаем палі ля Драгуноў. Крыху засмуцілі ўгоддзі ля Букава, якія засявалі апошнімі.


 За першую пяцідзёнку на рахунку камбайнера Андрэя Язёнка, які вядзе абмалот на КЗС-1218, было 213 тон зерня, толькі на тону адставаў на КЗС-10 Пётр Аніська. Меў магчымасць здагнаць калег Іван Курыловіч, пакуль ён і плошчу ўбраў меншую.
Пастаянна суправаджае камбайны на МАЗе Валерый Каськевіч. Для вопытнага і стараннага вадзіцеля сёлетняе жніво трыццатае. На суботнюю Дошку гонару занесены з паказчыкам 458 тон перавезенага насення – другое месца ў раёне. З багатага на дасягненні мінулага на ўборцы нагадвае, што асабістым рэкордам лічыць дастаўленыя з поля за дзень 186 тон збожжа. І з меншымі дасягненнямі вызначаўся неаднаразова ў папярэднія гады, удзельнічаў у абласных дажынках. Яму дапамагае на старэнькім ЗІЛу Валерый Блажэвіч. Культработнік кожны год у гарачую пару ўборкі працуе на палетках. Цяпер абслугоўваў камбайны толькі трэці дзень, бо ставіў на машыну дызельны рухавік замест выпрацаваўшага свой рэсурс старога бензінавага. Іх падтрымлівае на адвозцы Павел Вялічка на ГАЗ-53.


 Размова на полі з камбайнерамі і вадзіцелямі ва ўрочышчы Букава была нядоўгай. Як толькі вецер абсушыў пасевы пасля невялікага дажджу, камбайны зноў рушылі ў пракосы, а МАЗ Валерыя Каськевіча павёз поўны кузаў залатога збожжа да зернесушылкі. Працаваць яны будуць да позняга вечара, пакуль не спыніць раса.


Вынікі працы ўборачнага канвеера пабачылі ля зернесушыльнага комплексу, дзе ўзвышаўся вялікі бурт зерня пшаніцы. Ён пачаў утварацца, як узніклі праблемы з пячным палівам. Кіраўнік ля тэлефона разрульвала сітуацыю: што з намалочанага накіраваць на камбікормавы завод ці выкарыстаць для дапрацоўкі на насенне, як хутчэй аднавіць работу сушылкі.


Працягваўся звычайны клопатны ўборачны дзень.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 558
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 699
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 878
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта