Авторизация
 

На полі ў Міёрскім раёне ўшаноўвалі перадавіка корманарыхтоўкі Віктара Друза

 Павіншаваць перадавіка кормавытворчасці Віктара ДРУЗА з поспехам у панядзелак, 20 ліпеня, скірава- ліся начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Шокель і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель. Перад кармавым полем ля вёскі Крычава да іх далучыўся дырэктар ВУПКУ «Міёрскі» Васіль Міхалкіў. Асобна трэба назваць нядаўняга галоўнага агранома гэтай гаспадаркі, а цяпер начальніка аддзела райсельгасхарчу Дзмітрыя Міхалківа.

Урачыстасць на полі была кароткай. Віншавальныя словы выказаў перадавіку і трактарыстам-транспартнікам на адвозцы Аляксандр Шокель. Прафсаюзную Ганаровую грамату і грашовую прэмію ўручыў Леанід Хахель. Наглядным дадаткам найлепшаму камбайнеру раёна на КВК-800 сталі лідарскія чырвоныя кепка і майка. Ад сельгаспрадпрыемства дырэктар Васіль Міхалкіў узнагародзіў механізатара Ганаровай граматай з важкай грашовай дабаўкай.


– Гэта поспех не толькі мой, а ўсяго звяна, – падкрэсліў Віктар Друз. – Мы працавалі дружна, калі здаралася паломка, на яе выпраўленне скіроўваліся ўсе. У тым ліку вадзіцель «Урала» Іосіф Арсоба, трактарысты на «Беларусах-1221» Міхаіл Смулько, Сяргей Ломаш і Уладзімір Радзішэвіч. Таму прыпынкі былі мінімальныя. Немалаважна і тое, што гаспадарка забяспечвала нас двухразовым гарачым харчаваннем, таму штодзень працавалі доўга і ад душы.


Дарэчы, кормаўборачны камбайн перадавіка сёлета эксплуатуецца восьмы сезон, большасць з іх адпрацаваў на палях суседняга сельгаспрадпрыемства. Але гаспадара сур’ёзна не падводзіў. Віктар Генадзьевіч ведае тэхніку, старанна рыхтаваў яе да працы, цяпер умела выкарыстоўвае. А пастаянная аператыўная падтрымка калег-механізатараў – гэта гарантыя агульнага поспеху.

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 371
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 006
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 822
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 542
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 383
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 594
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 727
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 августа 2020
Василий, Ефим, Иван, Моисей, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Сергей, Юлиан, Анастасия, Антонина, Елена, Ирина

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта