Авторизация
 

Сёмы цялятнік ажывае ў СУП "Чэрасы"

 Напачатку кожнага рабочага дня дырэктар СУП «Чэрасы» Алег Януковіч прыязджае на жывёлагадоўчы комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы. Не толькі для таго, каб вырашаць надзённыя праблемы даглядчыкаў. 

З 21 мая ў апошнім, сёмым, памяшканні працуюць прыезджыя будаўнікі. Яны ўжо забетаніравалі пляцоўкі для ўтрымання статка, на чарзе – абсталёўванне кармавога стала, потым будуць аднаўляць фасад, устанаўліваць абсталяванне, падводзіць ваду і інш. Кіраўніку неабходна паклапаціцца пра матэрыялы і наогул забеспячэнне, арганізацыю работ і патрэбную падтрымку, удакладніць бягучыя планы.
Вялікае памяшканне-клюшачнік пуставала не адно дзесяцігоддзе. Аднак для далейшага развіцця «Чэрасам» трэба павялічваць пагалоўе кормнікаў і вытворчасць мяснога пагалоўя. Эканамічная неабходнасць прымусіла рэанімаваць будынак. Напачатку яго ачысцілі, потым запрасілі будаўнікоў. Работы вядуцца актыўна. Палавіну памяшкання плануецца адвесці для дарошчвання цялят, астатняе – для цялушак на ўзнаўленне статка. Тут будзе бяспрывязнае ўтрыманне. Цяпер жывёлы на пашах, а не пазней за кастрычнік перамесцяцца пад дах. Чакаць наваселля засталося нядоўга, час прыспешвае.


Дарэчы, гэты клюшачнік не адзін пустуе на комплексе. Як лічыць кіраўнік гаспадаркі, прыйдзе і да іншых чарга.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 371
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 007
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 542
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 384
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 594
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 727
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 августа 2020
Василий, Ефим, Иван, Моисей, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Сергей, Юлиан, Анастасия, Антонина, Елена, Ирина

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта