Авторизация
 

Механізатар ААТ "Мікалаёўскі" Пётр Станкевіч умела абгортвае рулоны

 З узвышша ад Шарагоў цудоўны від на вялікае кармавое поле на Падзвінне перад Дарожкавічамі, усеянае рулонамі ў светлай стрэйч-плёнцы. Гэта вынік працы механізатара Пятра Станкевіча.

Угоддзяў, убраных па новай тэхналогіі, на рахунку трактарыста-машыніста шмат. Як вопытнаму спецыялісту ў ААТ «Мікалаёўскі», летась яму даверылі новы складаны агрэгат «Ф’южн», які адначасова прасуе кармы ў рулоны і абмотвае іх трывалай плёнкай. З новай тэхнікай Пётр Мікалаевіч разабраўся хутка. Працаваў у сваёй гаспадарцы, дапамагаў у корманарыхтоўцы калегам з СУП «Цітова» і ААТ «Папшулі», суседняга Шаркаўшчынскага раёна. Па выніках сезона лічыльнік паказваў 9011 рулонаў. Такая лічба, а не тоны нарыхтаваных кармоў у раённай зводцы, цвёрда замацавалася ў памяці механізатара.


 Сёлета Пётр Мікалаевіч вывеў свой «Беларус-3022» на скошаную ніву 28 мая, некалькі дзён абкатваў прэс-падборшчык, аднаўляў крыху забытыя за зіму навыкі. Потым пайшла масавая касавіца. Рабочы дзень стаў ад 7 гадзін раніцы да 19 вечара з абавязковымі гарачым абедам і падвячоркам.


Радуецца, што сёлета травастой лепшы за леташні. На шматгадовых травах толькі ў сваёй гаспадарцы на мінулым тыдні накатаў больш за тры тысячы рулонаў, у тонах рашуча адолеў тысячны рубеж. У асноўным, гэта сянаж у стрэйч-плёнцы, значна менш сена ў сетцы. Каб павысіць якасць корму ў пластыкавай абгортцы, устанавіў 400-літровую ёмістасць для кансервантаў.
Пакуль Пётр Станкевіч заняты на палетках свайго сельгаспрадпрыемства. Наперадзе зноў праца ў суседняй гаспадарцы «Цітова», «Княж» у Германавічах, іншых.


Застаў механізатара на машынным двары ў рэдкі час адпачынку: «Мікалаёўскі» скарыстаўся добрым надвор’ем, каб паскорыць запаўненне траншэяў. Для прэса не аказалася фронту работ.


– Тэхніка ў мяне складаная, але надзейная, – гаворыць Пётр Мікалаевіч. – Толькі ёй патрэбна своечасовае абслугоўванне. Самыя адказныя вузлы прэса змазваюцца аўтаматычна, аднак неабходна пільна сачыць за запаўненнем ёмістасці для змазкі, станам гідраўлікі. Акуратна працаваць. Паломкі здараюцца, але яны не надоўга стрымліваюць корманарыхтоўку.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 371
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 007
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 542
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 384
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 594
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 727
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 августа 2020
Василий, Ефим, Иван, Моисей, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Сергей, Юлиан, Анастасия, Антонина, Елена, Ирина

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта