Авторизация
 

ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" лідзіруе па тэмпах корманарыхтоўкі

 Райаграсэрвіс стаў першым сельгаспрадпрыемствам на Міёршчыне, якое пераўзышло мінулагоднія тэмпы корманарыхтоўкі. 

З паказчыкам 9,11 цэнтнера кормаадзінак на ўмоўную галаву жывёлы (у сярэднім па раёне былі 3 ц к. адз.) 22 чэрвеня яно было на другім месцы ў вобласці і за гэта занесена на аператыўную Дошку гонару. Поспех забяспечыла тактыка арганізацыі справы ва ўмовах нестабільнага надвор’я: калі даджы не дазваляюць нарыхтоўваць сена, пераключаюцца на закладку сенажу. Аразу напоўнілі дзве бетанаваныя траншэі ля фермы «Масаніха», потым адну – ля «Матулева», у сераду заканчвалі работы на першай траншэі каля МТФ «Пячонкі».


– Сёння напоўнім ёмістасць, і заданне па назапашванні сенажу выканана, – сведчыў намеснік дырэктара па падсобнай гаспадарцы Віталь Няміра. – Яно ў нас невялікае, трэба нарыхтаваць чатыры тысячы тон гэтага корму. Але пагалоўе статка, дойнага, на ўзнаўленне і мяснога, павялічваецца, таму адразу возмемся за суседнюю траншэю. На кожную выходзіць па два з палавінай дні. Закладваем бабова-злакавыя травы, а гэта канюшына з цімафееўкай. Пад імі заняты 450 гектараў, цяпер убіраем плошчу ў 120 га ва ўрочышчы Зялёнка.


Тут працуе мехатрад у складзе трох касілак КДН-2,7 (механізатары Юрый Варонька, Уладзімір Ганчарэнка і Валерый Грэцкі), двух граблей (Сяргей Варонька і Рычард Лукоўскі), такой жа колькасці падборшчыкаў-здрабняльнікаў КВК-800 (Яўген Радзіонаў і Міхаіл Арцімовіч) і пяці трактараў з вялікагрузнымі прычэпамі на адвозцы зялёнай масы. Тэхніку з цыстэрнай вады для пажарнай бяспекі суправаджае на трактары Ігар Смалякоў. Ва ўсіх рабочы дзень з 7 да 20 гадзін з гарачым абедам і падвячоркам. Трамбоўка арганізавана кругласутачна, днём на пагрузчыку гэтым займаецца Андрэй Варонін, ноччу – Эдуард Міклушонак. Улік кармоў забяспечвае Іна Матэленак.


Потым усе сілы пераключаем на нарыхтоўку сена, яго пакуль 45 тон пры плане 250. Для гэтага пакінута 70 га травастою. Зялёная маса добрая, але нам трэба спяшацца, бо перарастае.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 370
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 983
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 726
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 541
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 375
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 592
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 724
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Именины 8 августа 2020
Игнатий, Моисей, Сергей, Федор, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта