Авторизация
 

У ААТ "Папшулі" працуюць пад дэвізам "Рабіць усё своечасова"

 Халодны май затрымаў развіццё траў, таму сёлета пазней звычайнага пачалі корманарыхтоўку ў ААТ «Папшулі». З раніцы ў мінулую сераду на машынным двары гаспадаркі тэхнікі няшмат, толькі тая, што пакуль не патрэбна на сенажацях.

Напрыклад, магутны «Кіравец». Напружаны сезон ворыва і апрацоўкі глебы для яго закончыўся. У запасе пакуль «Палессе», на ўсялякі выпадак даводзіцца да ладу камбайн КРТ. Гэта на шырокі фронт работ: як выйдзе ў фазу бутанізацыі канюшына. Так сцвярджае дырэктар Васіль Кухцінскі.


А пакуль з косамі заняты Сяргей Баслак, Анатоль Варона і Юрый Мядзелец. За імі з граблямі працуюць Павел Мятла і Васіль Ліманоўскі. Настроіў прэс для сена Мікалай Вырвінскі. Аляксандр Іваноў на КВК-800 таксама даўно ў полі ля Шатравак. Ад яго адвозяць здробненую зялёную масу ёмістымі прычэпамі Аляксандр Саруль і Андрэй Сыраватка. У аўторак пачалі закладваць першую траншэю сенажу, днём яе трамбаваў Аляксей Арцімовіч на «Беларусу-3022», ноччу – Ігар Курашэвіч на «Амкадоры». Механізатары разумеюць сітуацыю: корманарыхтоўка затрымалася, неабходна нарошчваць тэмпы.


У мінулым годзе ў «Папшулях» на стойлавы перыяд нарыхтавалі ўсяго па 18,9 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. Можна сказаць, што гэта толькі неабходны мінімум. Тым не менш выстаялі, нават істотна павялічылі вытворчасць і рэалізацыю жывёлагадоўчай прадукцыі – малака і мяса.


– Па-першае, была лёгкая зіма, – тлумачыць Васіль Аляксеевіч. – Па-другое, мелі запасы зернефуражу. Гаспадарка летась атрымала па 29,7 цэнтнера збожжа з кожнага гектара, гэта трэці паказчык у раёне. Намалоту хапіла, каб разлічыцца з дзяржзаказам, засыпаць насенны фонд і дастатковую колькасць абмяняць на камбікармы. Спецыялісты старанна сачылі за выкарыстаннем кожнага кілаграма канцэнтратаў. Жывёлаводы таксама ў нас адказныя. Вось і ўвесь сакрэт.

 З чаго сёлета будуць складацца запасы травяністых кармоў?

– Разлічваю, што чэрвеньскія цяпло і дажджы павялічаць аддачу кармавых угоддзяў і мы зможам атрымаць планавыя 4 154 тоны кармавых адзінак. Цяпер косім злакавыя травы, сумесь цімафееўкі і аўсяніцы, на сена і закладваем у сянажную траншэю. Падрыхтавалі шэсць такіх забетанаваных ёмістасцей. І ніякіх буртоў – у іх вельмі вялікія адходы кармоў. Вялікія спадзяванні на канюшыну першага года выкарыстання, таксама пераважна для сенажу. Кукуруза заняла 380 гектараў, на сто больш, чым летась. Гэтую прыбаўку мяркуем выкарыстаць на зерне, якое, хаця і не надта таннае, але вельмі патрэбна цялятам на дарошчванні і вырошчванні. Для сіласу паспеем пабудаваць траншэю ў Румполлі на тысячу тон, падрыхтоўку ўжо распачалі.

 Перад майстэрняй у рад выстраіліся збожжаўборачныя камбайны. Імі таксама займаецеся?

  – Мы імкнёмся ўсё рабіць своечасова. Таму ў тэрміны справіліся з веснавой сяўбой, вядзём догляд пасеваў. Збожжаўборачная тэхніка ў нас нямала папрацавала, самы малады з пяці камбайнаў удзельнічаў у жніве сем сезонаў. Таму кожны патрабуе ўвагі. Гэта пакуль клопат пераважна галоўнага інжынера Уладзіміра Кухцінскага, загадчыка майстэрні Часлава Храла і іх памочнікаў – зваршчыка Уладзіміра Хахолкі, слесара Валерыя Вароны. Гаспадары ўборачных агрэгатаў цяпер заняты на корманарыхтоўцы і іншых работах, за кожным замацавана па некалькі адзінак тэхнікі, таму непасрэдна да камбайнаў яны будуць звяртацца, скажу так, у вольную хвіліну. Аднак тэхніку да жніва адназначна падрыхтуем. Упэўненасці надае згуртаваны і дысцыплінаваны калектыў, а таксама такі істотны фактар, як наяўнасць уласных фінансавых сродкаў для рэгулярнай выплаты заробку, набыцця паліва і запчастак, разлікаў за электраэнергію і на іншыя першачарговыя мэты.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 562
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 220
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 135
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта