Авторизация
 

Экамасток пабудавалі жыхары Язна

 Кожнай добрай справай язненцы пераконваюць, што адчуваюць сябе гаспадарамі на роднай зямлі. Пры гэтым становяцца бліжэй адзін да аднаго, дружней. Скажам прама, такое ў наш час сустрэнеш не часта. 

– Прапанова ўзнавіць масток, які звязвае Язна з суседняй вёскай Пашніно, прагучала яшчэ ў красавіку, калі ўсе разам добраўпарадкоўвалі аграгарадок на рэспубліканскім суботніку, – расказвае старшыня Язненскага сельсавета Валянціна Фядзьковіч. – Галоўны энтузіяст – Саламея Сіняўская. Актыўная і неабыякавая, яна ўмее натхніць і згуртаваць людзей на добрыя справы. Алена Радзюк першая ў радзе з ініцыятарам. Я падтрымала актывістаў: трэба было навесці парадак праз рэчку Лонку, каб падкрэсліць прыгажосць і каларыт мясцовага пейзажу.


Валянціна Мікалаеўна курыравала арганізацыйныя пытанні. Неабходна было скласці план мерапрыемстваў, падрыхтаваць праект. На будаўніцтва мастка працягласцю ў 50 метраў патрабавалася драўніна. Вызначылі яе колькасць з выконваючым абавязкі галоўнага ляснічага Язненскага лясніцтва Дзянісам Баслаком. Выдзеленыя бярвенні фермер з Курылавіч Аляксандр Каваленка распілаваў на дошкі. Алена Радзюк закупіла цвікі і скобы, а пасля кінула кліч. Колькі памочнікаў адгукнулася! Два дні з 17 гадзін і да прыцемкаў працавалі не пакладаючы рук Дзяніс Баслак, Яўген Балай, Пётр і Міхаіл Карпавы, Наталля і Мікалай Жойдзікі, Алег Вайцяховіч, Аляксей Козел, Сяргей Лапацінскі, Уладзімір Чэпікаў, Вахід і Таццяна Сабіравы. Пазней талакой падкасілі і навялі навакольны парадак.


 Каларытны і карысны атрымаўся экамасток з натуральнага прыроднага матэрыялу. Тут можна прагульвацца ці імчаць басанож аж да лесу, за якім пачынаецца вёска Пашніно. Задуму рэалізавалі за фінансавыя сродкі, сабраныя вяскоўцамі па ўласнай ініцыятыве. Патрацілі не ўсе, хопіць яшчэ на альтанку, каб арганізаваць на палянцы зону адпачынку.
Узаемная дапамога, разуменне, павага, неабыякавасць, – тыя складнікі, без якіх немагчыма камфортнае сельскае жыццё.


– Я ўдзячна землякам, што мы адной сям’ёй імкнёмся да найлепшага, – гаворыць старшыня Язненскага сельсавета Валянціна Фядзьковіч.

Фота прадастаўлена Язненскім сельвыканкамам.
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 563
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 221
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 136
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта