Авторизация
 

Сенажаці ажылі. Нарыхтоўка кармоў ідзе на Міёршчыне

  У суботу, 6 жніўня, на рабочай нарадзе з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў у райвыканкаме дадзены старт масавай корманарыхтоўцы. Вызначаны задачы па забеспячэнні высокіх тэмпаў работ, патрабаванні па захаванні тэхналогіі назапашвання высакаякасных сена і сенажу. Запатрабавана павялічыць працоўны дзень і рацыянальна выкарыстоўваць кожную хвіліну добрага надвор’я.

Па стане на раніцу 8 чэрвеня ў раёне было скошана 860 гектараў травастою. Актыўна ўключыліся ў гэтыя работы гаспадаркі «Мікалаёўскі», «Туркова» і «Павяцце», набіраюць тэмпы іншыя. Шэсць сельгаспрадпрыемстваў пачалі ствараць запасы сена, дзве – закладваць сянаж.


Райкам прафсаюза работнікаў АПК мае намер па панядзелках падводзіць вынікі працоўнага саперніцтва на корманарыхтоўцы. На 8 чэрвеня найлепшых вынікаў дасягнула ААТ «Туркова» (дырэктар Іван Юрашак, старшыня прафкама Наталля Янушонак), у якім скошана 166 гектараў траў, што складае 7,9 % да плана, нарыхтавана на ўмоўную галаву жывёлы 0,65 цэнтнера кармавых адзінак. Заканамерна, што сярод машыністаў кормаўборачных камбайнаў лідзіруе прадстаўнік гэтай гаспадаркі Валерый Ганебны, на КВК-800 ён ужо здрабніў 1 751 тону зялёнай масы. А на адвозцы вызначыўся трактарыст Анатоль Мя- дзелец на «Беларусу-1221», на прычэпе М-40 ён перавёз 759 тон кармоў.

Фота для ілюстрацыі.

Леанід ХАХЕЛЬ, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 563
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 221
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 136
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта