Авторизация
 

Задачы прафкамаў на нарыхтоўцы кармоў вызначылі ў Міёрах

 Прэзідыум райкама прафсаюза работнікаў АПК разгледзеў пытанне «Аб задачах прафсаюзных арганізацый па ўдзеле ў падрыхтоўцы і правядзенні нарыхтоўкі кармоў 2020 года». Прафкамам сельгаспрадпрыемстваў неабходна распрацаваць меры матэрыяльнага і маральнага стымулявання работнікаў, звярнуць увагу на працоўную дысцыпліну і тэхніку бяспекі.

Вынікі работы на нарыхтоўцы кармоў неабходна падводзіць штодзённа, узнагароджваць найлепшых на рабочых месцах з уручэннем грамат, пісем-падзяк, грашовых падарункаў. У гонар перадавікоў – узнімаць сцягі.


Старшыні пярвічак абавязаны кантраляваць выкананне патрабаванняў па ахове працы, своечасовасць інструктажаў па тэхніцы бяспекі з удзелам грамадскіх інспектараў, забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы, медаптэчкамі, гарачым харчаваннем, належнымі ўмовамі працы. Пры стварэнні пагрозы жыццю і здароўю іншых, а таксама пры незахаванні працоўнай і вытворчай дысцыпліны, з’яўленні на рабочым месцы у нецвярозым стане – адхіляць ад работы. Павінна эксплуатавацца толькі спраўная і бяспечная тэхніка, якая прайшла тэхнічны агляд. Арганізаваны перадрэйсавы і паслярэйсавы агляды вадзіцеляў і трактарыстаў-машыністаў. Абсталяваны спецыяльныя месцы для кароткачасовага адпачынку і прыёму ежы ў полі. У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай неабходны пастаянны кантроль за забеспячэннем работнікаў змывальнымі і абеззаражвальнымі сродкамі, а пры неабходнасці – і сродкамі аховы органаў дыхання.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід ХАХЕЛЬ, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта