Авторизация
 

Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі ў Міёрах новыя прызначэнні

 У пачатку мая адбыліся кадравыя змяненні ў апараце ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні. Першым намеснікам начальніка райсельгасхарчу і адначасова намеснікам начальніка па жывёлагадоўлі прызначаны Андрэй БАТУРА (на здымку справа), які да гэтага быў намеснікам начальніка, начальнікам аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі. Пасаду намесніка начальніка райсельгасхарчу, начальніка аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці (а па сутнасці, кіраўніка раслінаводчай галіны) заняў Дзмітрый Міхалкіў.

У новы кабінет Андрэй Батура перайшоў месяц таму, калі вытворчасць галоўнай жывёлагадоўчай прадукцыі – малака – стабільна перабольшвала 10 % мінулагодняга ўзроўню на такі час. Як неабходна працаваць работнікам ферм сельгаспрадпрыемстваў, каб і надалей захаваць высокі тэмп росту вытворчасці?


– Калі гаварыць увогуле, ад спецыялістаў, аператараў машыннага даення і пастухоў патрабуецца найперш захоўваць тэхналагічны рэгламент, што прадугледжвае дысцыплінаванась і адказнасць кожнага работніка. Але ў нашай галіне шмат канкрэтных фактараў, якія ўплываюць на канчатковы вынік. Выдзелю толькі некалькі момантаў.


Цяпер, напрыклад, варта звяртаць увагу на стан травастою, не дапускаць утрыманне дойных гуртоў на перарослых угоддзях, каб атрымліваць так званае «таннае малако». Нашы сельгаспрадпрыемствы вядуць догляд пашаў, падкармілі іх і разгарнулі падкошванне. Пасвяць статак калі не франтальным, то загонным спосабам.


Звяртаю ўвагу калег на месцах на асноўны этап узнаўлення пагалоўя – пакрыццё кароў і цялушак, бо ад гэтага потым прама залежыць колькасць цяленняў. Самыя вялікія надоі забяспечваюць менавіта навацельныя жывёлы ў першыя тры месяцы лактацыі.
Дзмітрый Міхалкіў яшчэ нядаўна быў галоўным аграномам ВУПКУ «Міёрскі». Яго можна назваць карэнным міярчанінам, хаця нарадзіўся ў Браслаўскім раёне. Пасля Міёрскай СШ № 3 скончыў сельгасакадэмію ў Горках. Мае пяцігадовы вопыт практычнай работы і стабільнае сямейнае становішча – нядаўна ажаніўся.


– На новым месцы пачынаць цяжкавата, – прызнаецца Дзмітрый Васільевіч. – Толькі што займаўся раслінаводствам у адной гаспадарцы, а тут трэба трымаць на кантролі справы ў 14-ці.

Якія задачы ставіце перад сабой?

– Дабіцца, каб сёлета раён па ўраджайнасці зерневых і зернебабовых культур перабольшыў узровень 2019 года. Для гэтага многае зрабіў мой папярэднік Віктар Гагалінскі. Цяпер ад мяне залежыць, наколькі старанна будуць захоўвацца патрабаванні агратэхнікі. Гаспадаркі раёна ўжо заканчваюць хімпраполку яравых зерневых і яравога рапсу, неабходна так жа актыўна весці іх падкормку. З мінеральнымі ўгнаеннямі пытанне вырашаецца.


Разварочваецца корманарыхтоўка, праўда, пакуль у асноўным яна вялася на палях азімых, спецыяльна пасеяных для такіх мэт. З першых дзён тут адпрацоўваецца тэхналогія нарыхтоўкі высакаякасных кармоў.


Халодная вясна стрымала рост культур на кармавых угоддзях. На іх тэхніка (а яе падрыхтоўка заканчваецца) у масавым парадку выйдзе на наступным тыдні. Раён мае 31 кормаўборачны камбайн, хацелася б больш і новых, аднак і такой колькасці пры належнай арганізацыі работ дастаткова, каб правесці касавіцу ў сціслыя тэрміны.


Стратэгічным напрамкам у раслінаводстве лічу самазабеспячэнне гаспадарак уласным насеннем, найперш шматгадовых бабовых траў. Насеннікаў з чыстымі пасевамі ў іх павінна быць (і будзе!) больш.


Толькі што ў ААТ «Туркова» пасеялі 35 гектараў пайзы – кармавой культуры для стварэння надзейнага зялёнага канвеера для жывёлагадоўлі. Гэта добры прыклад для іншых гаспадарак.

Вопыт вырошчвання пайзы, хаця і не ў масавым парадку, Міёршчына мае, а як наогул ставіцеся да вырошчвання іншых, пакуль дастаткова экзатычных для нашых мясцін культур, якія могуць стаць перспектыўнымі?

– Станоўча. Хаця і магчымасці традыцыйных яшчэ далёка не выкарыстаны. Напрыклад, «Пад’ельцы» пакуль на невялікай плошчы і больш для патрэб пчальніка пасеялі грэчку, якую калісь у гэтых мясцінах вырошчвалі паўсямесна. Вопыт можа таксама аказацца карысным.


– Шчыра жадаю поспеху!

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 951
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 410
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 августа 2020
Александр, Макар, Николай, Анна, Ираида

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта