Авторизация
 

Аптымістам усё ўдаеццаДом Вольгі Савуць на ўскрайку новай вуліцы ў Мілашове я ўгадваю сама. Сярод стандартных дворыкаў гэты самы дагледжаны. “Так, тут яна жыве”, —пацвярджае суседка.

Гаспадыні дома не аказалася, і я без дазволу цешу вока. Участак вакол падзелены на акуратныя градкі... У парніку спеюць памідоры. Не пустуюць і гаспадарчыя пабудовы, рохкае свіное пагалоўе. У садзе пасвяцца кароўка і двое бычкоў. У двары—весела пафарбаваная альтанка для адпачынку летам. Вакол дома царства кветак: петуніі, лілеі, ружы, белая гартэнзія, вяргіні... Дзіву даюся, як толькі жанчына, якая жыве адна, без мужа, выхоўвае 13-гадовага сына, можа падтрымліваць такі ідэальны парадак ва ўсім.

Непрыкметна прабягае час. І ў разгар экскурсіі ў сваім двары мяне застае сама гаспадыня. На гадзінніку амаль адзіннаццаць дня, яна толькі вярнулася з фермы “Мінаўты”, дзе працуе цялятніцай. На маё пытанне, як адданая працаўніца паспявае з усім гэтым спраўляцца, яна толькі паціснула плячыма:
—Нават не ведаю, усё атрымліваецца неяк само сабой.

Пасля некалькіх хвілін зносінаў з Вольгай становіцца зразумела, што чалавек яна энергічны, лёгкі на пад’ём, умее рацыянальна расходваць час. Ніякай работы не баіцца і не грэбуе. У тым, напэўна, сакрэт стойкасці і дабрабыту.

Трывалую працоўную загартоўку Вольга атрымала яшчэ ў маленстве. Нарадзілася ў простай сялянскай сям’і ў Якужах Павяцкага сельсавета. Хоць расла трэцім дзіцём, бацькі асабліва яе не песцілі, таму слова “трэба” засвоіла з ранніх гадоў. А працы на вёсцы заўсёды хапала. У 13 гадоў за маці даіла на ферме кароў. Навучылася касіць, малаток у руках трымаць. Дый і ў школу даводзілася бегаць у суседнюю вёску Мілашова. Пасля заканчэння Друйскага ПТВ з дыпломам повара магла б уладкавацца ў горадзе, але вярнулася ў родныя мясціны. Любіць яна зямлю-карміцельку, ад яе бяры колькі хочаш, толькі шчыруй.

Хаця Вольга не ўтойвае, жыццё ў сельскай мясцовасці не простае. Асабліва летам даводзіцца круціцца шпарчэй, каб і з абавязкамі цялятніцы справіцца, і сваю гаспадарку дагледзець, сена і дроў нарыхтаваць, агародніну вырасціць.

Хапае праблем, але гаспадыня стараецца не прымаць іх блізка да сэрца. Галоўнае, разважае яна, каб здароўе было, астатняе дадасца.

Клопатаў у Вольгі і ўсялякіх іншых хапае. Разгарнула будоўлю. Хутка ў двары з’явіцца гараж для аўтамабіля, якім рулюе ўжо два гады. Нядаўна перавезла да сябе ляжачага тату, каб пажылой маме лягчэй было. У камфортных умовах за ім прасцей даглядаць, вялікае падспор’е—пральная машына-аўтамат. Антон цяпер на канікулах, ёсць каму за дзядулем прыгледзіць, падаць неабходнае, калі Вольга на рабоце.

Аптымістам усё ўдаецца
Аддушынай у напружаным рытме для гаспадыні—добраўпарадкаванне ўласнага падвор’я. За гэтым заняткам адпачывае і душой, і целам. Акуратны домік тры гады таму выдзеліла ёй кіраўніцтва УП “Міёрскі”. Дагэтуль кантавалася ў старой дзедавай хаце на хутары ў Рудаках. Жыць у цесным адзінстве з прыродай, але бліжэй да цывілізацыі, з элементарнымі зручнасцямі—большага шчасця яна не чакала. Справіўшы наваселле, маладая гаспадыня ў першую чаргу старалася ўпрыгожыць дваровую тэрыторыю.

У справе добраўпарадкавання, як і ў любой іншай, патрэбны талент. І ў Вольгі ён ёсць. У двары сама забетаніравала дарожкі, змуравала бардзюры і клумбы з камянёў. З бетонным растворам ўмее і любіць працаваць, гэтаму рамяству навучылася ад бацькі. Але ж такая ручная работа патрабуе нямала фізічных намаганняў. Няўжо і праўда ўсё ўласнымі рукамі, не верылася мне.

—Калі ў мяне з’явілася думка стварыць штосьці незвычайнае ля свайго дома, я не звяртала ўвагі ні на якія цяжкасці. Безумоўна, гэта вялікая праца, але і радасць творчасці. Чаму не жыць гожа і прыгожа, а гэта ў пэўнай ступені залежыць толькі ад самога чалавека. Канешне, без дапамогі добрых людзей не абыходзіцца. Удзячна я кіраўніцтву гаспадаркі і ўсім надзейным таварышам, хто па першаму выкліку адгукаецца на мае просьбы.

Што казаць, мастацтвам пераўтварэння свайго ўчастка ў прыгожа аформленую тэрыторыю Вольга валодае дасканала. Сама прыдумвае, дзе і што размясціць, навезла добрай зямлі, бо на пясчанай нічога не хоча расці, збірае і купляе прычэпамі камяні, набывае насенне і расаду, стараецца як мага лепш спалучыць расліны, якія глядзяцца побач найбольш гарманічна. У цэнтры двара змайстравала аазіс. Вадаёма паблізу няма, а вельмі хацелася штосьці з вадой прыдумаць. Умуравала ў бетон вялізную шыну ад кола. Але вадой атрыманую “ёмістасць” пакуль не напаўняла. Тут трэба яшчэ нямала папрацаваць, каб зрабіць каскад ці невялічкі фантан. Вось будзе любата: кветкі, гудзенне пчолак і серабрысты перазвон вады. І гэта далёка не ўсё, пра што яшчэ марыць Вольга.

Эстэтыка двара патрабуе фінансавых укладанняў, таму свае дызайнерскія задумкі гаспадыня ажыццяўляе па меры наяўнасці “лішняй” капейкі, а яна не заўсёды знаходзіцца. Пра сямейны дабрабыт Вольга разважае так: жыву не ў раскошы, але ў дастатку. Дом аснашчаны ўсім неабходным з сучаснага абсталявання. Але няма межаў дасканаласці. Хочацца маладой жанчыне заўсёды выглядаць не горш за астатніх, смачна есці, сына забяспечыць усім неабходным для паўнацэннага дзяцінства, машына патрабуе пастаянных фінансавых укладанняў, падмога таксама бясплатнай не бывае. Застаецца толькі старацца, і ў гэтым Вользе няма роўных.

Наталія КРУК.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 949
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 393
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта