Авторизация
 

"Амазон" выручае. З новым агрэгатам выехаў у поле механізатар СУП "Черасы" Сяргей Гагалінскі

 На пачатку мінулага тыдня СУП «Чэрасы» рэзка вырвалася наперад па тэмпах веснавой сяўбы сярод гаспадарак раёна. Гэтаму садзейнічала наступнае. Перайшлі на падоўжаны рабочы дзень. Два трактары працягвалі веснавое ворыва. Глебу для сяўбы рыхтавалі на энерганасычаных трактарах з дыскатарамі Дзяніс Гагалінскі і Сяргей Міхайлаў, з кёхерлінгам быў заняты Уладзімір Матэленак. Яшчэ адзін момант адзначыў сеяльшчык Сяргей Гагалінскі (на здымку): пачыналі на найсушэйшых і вялікіх палях, дзе па прамой можна было рухацца да чатырох кіламетраў. Тады засяваў за дзень да ста гектараў.

Сяргей Пятровіч працуе на ўгоддзях, адведзеных пад авёс ля вёскі Сушкі. Тут ужо і абшар не той, і вымачак хапала, якія лепш за ўсё аб’ехаць. Глыбокія каляіны сведчылі, з якой цяжкасцю вялікагрузная тэхніка адольвала пераўвільготненыя нізінкі. Таму не да рэкорднай выпрацоўкі. Але сеяць трэба. І механізатары стараюцца.


Сяргей Гагалінскі працуе на магутным трактары К-744 трэці сезон, сёлета прыступіў да сяўбы з першых красавіцкіх дзён. Пасяўны агрэгат «Амазон» менавіта на такога «каня» разлічаны: прымае ў бункер каля 2,5 тоны насення, за сабой пакідае 12-метровую паласу пасеваў. З такім запасам у «сяўніцы» прыпыняецца рэдка. Пагутарылі з механізатарам, калі ён загрузіў чарговую порцыю пратручанага аўса. Выконвае гэтую аперацыю з захоўваннем мер перасцярогі – у рэспіратары. Насенне яму ў загрузчыку даставіў памочнік Кірыл Сушко на трактары МТЗ-82. Усе працаёмкія працэсы механізаваны.


Аграрыі настроены аптымістычна: у гаспадарцы ўсё прадугледжана, каб захоўваць высокія тэмпы палявых работ. Арганізавана харчаванне сеяльшчыкаў прама ў полі. Людзі зацікаўлены ў тэмпах і якасці – ад гэтага залежыць іх заробак.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта