Авторизация
 

Наступствы трактарнага дэфіле. Тэхагляд прайшоў у сельгасарганізацыях Міёрскага раёна

 Сёлетні дзяржаўны тэхнічны агляд тэхнікі ў сельгасарганізацыях праходзіў у той час, калі некаторым гаспадаркам ужо трэба было працаваць у полі. Ды і фінансавых сродкаў паскорыць рамонтныя работы не ўсім хапала. Гэта ўскладніла сітуацыю для інжынерных служб і механізатараў, але не стрымала найважнейшую веснавую кампанію. У цэлым ёй можна даць здавальняючую ацэнку. Лепш за іншых да дзяржтэхагляду падрыхтаваліся СУП «Цітова» (галоўны інжынер Павел Крысенка), ААТ «Любінова» (Арцём Даргель) і філіял «Павяцце» (Леў Крук).

На балансе сельгаспрадпрыемстваў знаходзіцца 373 трактары, у тым ліку 61 энерганасычаны. З іх на лінейку гатоўнасці адразу выставілі 325, а гэта 87 % (у тым ліку энерганасычаных – 53 ці таксама 87 %). З першага разу былі дапушчаны да далейшай эксплуатацыі 185 – кожны другі да наяўнага ці 575 да выстаўленых на лінейку гатоўнасці.


Сельгасарганізацыі маюць 45 пагрузчыкаў, да тэхагляду па графіку падрыхтавалі 31, вытрымалі экзамен 14. Прычэпаў у іх 91, на лінейку гатоўнасці за першым разам выстаўлена 20, поўнасцю спраўных аказалася толькі сем.


Прыведзеныя лічбы не поўнасцю адлюстроўваюць сапраўдны стан тэхнікі. Так, у выніковай зводцы не ўлічаны 22 лізінгавыя трактары, пераважна энерганасычаныя. Яны тэхагляду не належалі.
Напружаны перыяд пачаўся на палях, такім жа ён захаваўся ў сельскіх майстэрнях.

Фота для ілюстрацыі.
Сяргей ГІЛЬНІЧ, галоўны дзяржінспектар.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта