Авторизация
 

Выехаў у поле Іван Дзямід з Пад'ельцаў

 Сельскі механізатар, як правіла, працаўнік шматпрофільны, аднак у кожнага ёсць схільнасці да пэўных работ. Такім у ААТ «Пад’ельцы» з’яўляецца Іван Дзямід. 

І цяпер, як папсавалася надвор’е, падвозіць кармы для статка на фермы на МТЗ-82 з прычэпам. Перад гэтым, як толькі сонейка падсушыла палі, вывеў на азімыя «Дзвіну», каб падкарміць КАСам пасевы. Вось у такі момант паўстаў механізатар перад аб’ектывам рэдакцыйнага фотакарэспандэнта. Дапамагалі яму рыхтаваць бакавы водны раствор комплекснага мінеральнага ўгнаення трактарыст Андрэй Чалала з памочнікам Яўгенам Мышко.


Наперадзе ў механізатара вялікі фронт работ, бо азімыя зерневыя займаюць у гаспадарцы 770 гектараў, яшчэ 178 га рапсу. Бадай што нямерана сенакосаў і пашаў, толькі там патрэбны будуць сухія мінеральныя тукі, іх уносяць з выкарыстаннем іншых агрэгатаў. А Іван Пятровіч спецыялізуецца на рабоце з вадкімі, з гербіцыдамі і іншымі хімпрэпаратамі. У гэтым ён прафесіянал. Таму пры патрэбе мяняе самаходную ўсюдыпраходную «Дзвіну» на прычапны ООП-2000. Заўсёды прытрымліваецца тэхналогіі і тэхнікі бяспекі. Падбірае адпаведныя распырсквальнікі, сочыць за рэкамендаванымі галоўным аграномам дозамі, выязджае ў поле ў найлепшы для апрацовак час, выкарыстоўвае індывідуальныя сродкі абароны. Заўсёды імкнецца дабівацца раўнамернасці і якасці, пра якія сведчаць наступныя агульны выгляд апрацаваных пасеваў, а затым і ўраджай. На паказчыках і трымаецца аўтарытэт механізатара.
Іван Пятровіч стаў прыкладам для сына. Віктар таксама асвоіў механізатарскую справу. Цяпер працуе на пагрузчыку.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта