Авторизация
 

Ажываюць палі на Міёршчыне

 Для аграрыяў настаў час, калі адкладваць веснавыя работы нельга, а вельмі спяшацца трывожна: занадта рана пасеяныя яравыя могуць трапіць пад начныя маразы. Таму шырыцца фронт таго, што ва ўсялякім выпадку неабходна выканаць. Найперш размова пра арганіку. На пятніцу 27 сакавіка яе было вывезена 91,9 % да запланаванай колькасці. Самыя вялікія аб’ёмы мясцовых угнаенняў дастаўлены на палі ў гаспадарках «Туркова», «Мікалаёўскі» і «Узмёнскі край». Сярод тых, хто не надта спяшаўся, можна назваць толькі «Любінова» і «Мерыцу». Але сітуацыя кожны дзень мяняецца: за чацвер вывезлі амаль 3 тысячы тон арганікі і кожную трэцюю тону ўжо ўнеслі ў глебу.

Вывозілі арганіку на гэтым тыдні ўсе сельгаспрадпрыемствы, а ўносілі – 10 з 14. У глебу трапіла
22 512 тон са 193 016 нарыхтаваных.
Усе гаспадаркі, акрамя філіяла «Павяцце», на гэтым тыдні прыступілі да веснавога ворыва. На ўчарашнюю раніцу плугі папрацавалі на 922 гектарах, што складае 10,6 % адведзеных плошчаў. Паступова раён выходзіць на планавыя тэмпы дзённай выпрацоўкі. У чацвер узарана 248 га – 83 % да дзённага задання. Істотна пераўзышлі гэты ўзровень механізатары «Цітова», «Язна» і «Мерыцы», увайшлі ў графік – з «Туркова» і «Чэрасаў».


Да прыгатавання глебы да сяўбы прыступілі «Туркова», «Мікалаёўскі», «Міёрскі» і райаграсэрвіс. Падсявалі шматгадовыя травы «Пад’ельцы», «Любінова» і райаграсэрвіс, хаця пратручванне насення разгарнула палова гаспадарак. «Язна», «Пад’ельцы», «Узмёнскі край» і райаграсэрвіс завезлі 33 тоны элітнага насення, гэта 19 % раённага задання.
На рахунку «Туркова», «Папшулёў», «Мікалаёўскага», «Павяцця», «Чэрасаў» учора было 522 гектары падкормленых азімых зерневых (4,8 % усіх плошчаў), палова гэтай колькасці – за апошні дзень. Сілкаванне азімага рапсу пачалі толькі «Пад’ельцы».

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Аператыўныя зводкі чытаў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 279
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 395
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 343
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 661
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта