Авторизация
 

Энергічны разбег набіраюць палявыя работы ў Міёрскім раёне

 Веснавыя палявыя работы ў сельгаспрадпрыемствах Міёршчына пачаліся ў сярэдзіне сакавіка.

Раённая зводка за 22 сакавіка паведамляла, што ворыва вялі гаспадаркі «Туркова», «Язна», «Пад’ельцы», «Любінова», «Міёрскі» і райаграсэрвіс. На іх рахунку было 302 гектары ўзнятай глебы, у тым ліку 75 га за апошні дзень. Райаграсэрвіс падсеяў 60 га шматгадовых траў. «Язна» завозіла элітнае насенне зерневых. «Цітова», «Любінова», «Чэрасы» і ў нядзелю ўносілі арганічныя ўгнаенні – 549 тон за дзень. Дарэчы, гэтымі работамі ўжо займалася большасць гаспадарак, а вывазкай – усе. На палеткі дастаўлена 188 037 тон арганікі, што складае 89,5% да задання, з ім справіліся «Туркова», «Мікалаёўскі», «Пад’ельцы», «Павяцце» і райаграсэрвіс, ушчыльную наблізіўся да выканання «Узмёнскі край». З іх 19 394 тоны ўжо ўнесены ў глебу.


23 сакавіка фронт палявых работ яшчэ больш пашырыўся. Дэсант журналістаў наведаўся ў ААТ «Любінова». Тут ля вёскі Войткава веснавым ворывам на трактары МТЗ-892 з трохкорпуснымі плугамі займаўся Мікалай Цітовіч (на здымку). Апавядаў, што перад гэтым рамантаваў замацаваны за ім раскідвальнік мінеральных угнаенняў, арэ ўжо тыдзень. Начныя замаразкі не надта перашкаджаюць працаваць з плугамі, цяжкасці ўзнікаюць хіба што на разваротных пляцоўках – яны замярзаюць.
Адначасова прыступіў да ворыва на такім жа трактары Ігар Казлоўскі. Плошчы ля Крукаўшчыны ён узараў і ў панядзелак далучыўся да Мікалая Цітовіча.


Нядаўна да ўнясення арганікі з агрэгатам МТТ-9 на палетках побач з машынным дваром на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі прыступіў Юрый Валеўка. Учора ў дапамогу яму прыбылі два такія ж раскідвальнікі з райаграсэрвісу.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта