Авторизация
 

Экзамен перад выездам у поле. Тэхагляд прайшоў у Міёрскім райаграсэрвісе

 У райаграсэрвісе дзяржтэхагляд 13 сакавіка пачаўся са звычайных трактараў-працаўнікоў «Беларус-82». Механізатары пад кантролем начальніка мехатрада Міхаіла Кукуця напярэдадні пафарбавалі, праверылі спраўнасць рулявога, тармазоў, сігнальных прыбораў, укамплектаванне патрэбнымі сродкамі. Самі паклапаціліся пра медагляд і наяўнасць патрэбных дакументаў. 

Першым у радзе тэхнікі на двары прадпрыемства стаяў трактар Валерыя Грэцкага. З яго пачаў агляд член камісіі Леанід Хахель. Машына эксплуатуецца дванаццаты год, працуе надзейна. Выкарыстоўваецца з раскідвальнікам арганічных угнаенняў, касой і прэс-падборшчыкам на корманарыхтоўцы, з прычэпам у іншы час.


Сяргей Варонька неўзабаве прыступіць да ўгнойвання палеткаў мінеральнымі тукамі. І ў яго хапае спраў на транспартных работах, на корманарыхтоўцы з граблямі.
Пастаянна заняты на МТФ «Пячонкі» Аляксей Карпаў і Валерый Матэленак: клапоцяцца пра дастаўку кармоў, выдаленне гною, летам забяспечваюць на полі даенне, прывозяць ваду на пашу. Увогуле, спраў механізатарам хапае ў сваім прадпрыемстве, а пры патрэбе дапамагаюць іншым.


Райаграсэрвіс мае энерганасычаную тэхніку, пагрузчыкі, машыны на пнеўмапрывадзе для ранніх палявых работ. На лінейку гатоўнасці выставілі 20 адзінак. Стан 13 ацанілі станоўча, далі дазвол на эксплуатацыю. Сем знаходзяцца ў лізінгу, яны па выніках праверкі адпавядаюць патрабаванням, аднак тэхагляд не праходзяць. Пэўная колькасць колавай самаходнай тэхнікі была занята на вытворчасці, яе стан правераць пазней. Кіраўнік камісіі – галоўны дзяржінспектар Сяргей Гільніч – узровень падрыхтоўкі райаграсэрвісу да тэхагляду ацаніў як добры.


Дзяржтэхагляд у раёне пачаўся 3 сакавіка, за два тыдні яго павінны былі прайсці шэсць гаспадарак. Усе трактары, пагрузчыкі і іншыя самаходныя машыны своечасова прадстаўлены раённай камісіі ў ААТ «Любінова». 91 % тэхнікі з першага разу выставіла на лінейку гатоўнасці інжынерная служба СУП «Цітова», 84 % – ААТ «Туркова». ААТ «Узмёнскі край» і «Дрыгучы» графік парушылі. На гэтым тыдні трымаюць экзамен інжынерныя службы і механізатары з «Мерыцы», «Павяцця», «Язна» і «Папшулёў».

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 179
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 643
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 106
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 121
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 439
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 584
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта