Авторизация
 

Заняткі па рэсурсазберагальнай тэхналогіі вырошчвання сельгаскультур прайшлі ў Міёрах

 Напярэдадні палявых работ – 12 сакавіка – у райвыканкаме адбыліся занальныя заняткі па праграме вучобы агранамічных кадраў па тэме «Рэсурсазберагальныя, адаптыўныя тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур ва ўмовах Віцебскай вобласці». У іх прымалі ўдзел намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў, галоўныя аграномы сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнікі дзяржнасенінспекцый і аграхімічных служб, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Міёрскага, Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў.

Са шляхамі павышэння прадукцыйнасці яравых зерневых і зернебабовых у мясцовых умовах пазнаёміла аўдыторыю кандыдат сельгаснавук Любоў Картавенка з Віцебскага занальнага сельгасінстытута акадэміі навук. Яе калега, загадчык аддзела гэтай жа ўстановы Ганна Шчасная спынілася на асноўных тэхналагічных аспектах вырошчвання азімага і яравога рапсу. Кандыдат сельгаснавук Алена Клыга, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-практычнага цэнтра па земляробстве НАН Беларусі, расказала пра сучасныя тэхналогіі абыходжання са шматгадовымі травамі. Чым адрозніваецца вырошчванне кукурузы на сілас і зерне, удакладніла загадчык аддзела кормавытворчасці занальнага сельгасінстытута НАН, кандыдат навук Наталля Галубцова.


На занятках заслухалі даклады абласной дзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін і праектна-пошукавай станцыі хімізацыі сельскай гаспадаркі.

Фота для ілюстрацыі.

Віктар ГАГАЛІНСКІ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта